«ЕГУ Фэст»: свята, якое аб’яднала Універсітэт і беларускую супольнасць

Фота: Ruslan Sereduk

23 чэрвеня Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ) правёў доўгачаканае мерапрыемства «ЕГУ Фэст» у гонар заканчэння юбілейнага навучальнага года. Фестываль пад адкрытым небам сабраў будучых і цяперашніх студэнтаў, выпускнікоў, выкладчыкаў, супрацоўнікаў, а таксама беларускую супольнасць Вільні, каб разам падзяліць яркія і запамінальныя ўражанні ад свята.

Разнастайныя мерапрыемствы і выступленні дазволілі «ЕГУ Фэст» перадаць дух адукацыі і творчасці.

Насычаная праграма прадэманстравала поспехі і дасягненні акадэмічнай супольнасці. Лекцыі, гісторыі поспеху і глыбокія дыскусіі падахвочвалі ўдзельнікаў да абмену ідэямі і думкамі.

Энергічныя діджэй-сэты выпускніка ЕГУ, саўнд-дызайнера і сузаснавальніка Radio Plato Паўла Кірпікава апускалі слухачоў у яркую атмасферу электроннай музыкі.

Мерапрыемства пачалося апоўдні з цёплых прывітальных слоў кіраўніцтва і Студэнцкага саюза ЕГУ, а таксама спадара Рубена Аруцюняна, паверанага ў справах ЗША.

Пасля ўступнай часткі адбылася лекцыя выпускніцы ЕГУ Алены Міхайлавай, якая прадстаўляе American Councils for International Education. Выступ «Больш чым універсітэт: выхад за межы аўдыторыі як частка вышэйшай адукацыі» падкрэсліла важнасць пазавучэбнай дзейнасці і яе ўплыў на ўсебаковую адукацыю.

Адной з галоўных падзей фестывалю стаў Кірмаш вакансій, на якім студэнты змаглі пагутарыць з вядучымі працадаўцамі з розных галін. Кірмаш прадаставіў магчымасці для пошуку каштоўнай інфармацыі і наладжвання кантактаў з прафесіяналамі рынку працы, што дазволіла студэнтам вывучыць патэнцыйныя кар’ерныя магчымасці.

Кірмаш сабраў уражлівы склад кампаній і арганізацый.

Мерапрыемства працягнулася натхняльнай сесіяй, на якой былі прадстаўлены гісторыі поспеху выпускнікоў ЕГУ. Насця Хамянкова, сузаснавальніца Imaguru Startup Hub, і Міхаіл Сачыўка, праэктны мэнэджар у IT-кампаніі, распавялі пра кар’ерны шлях і каштоўныя навыкі, набытыя падчас вучобы ў ЕГУ. Іх гісторыі натхнілі прысутных студэнтаў, прадэманстраваўшы патэнцыял і якасць падрыхтоўкі ў ЕГУ.

У дыскусіі «Адукацыя сёння: тэарэтычнае веданне або практычны вопыт?», якую мадэравала выкладчыца ЕГУ Марыя Лакціёнкіна, прынялі ўдзел вядомыя эксперты – прадстаўнікі розных акадэмічных дысцыплін. Дацэнт Аляксандр Марчанка, куратар бакалаўрскай праграмы «Тэатральнае мастацтва і акцёрская гульня», дацэнт Дзмітрый Самаль, кіраўнік праграмы Інфарматыка (EPAM School of Digital Engineering), і докт. права Ліліяна Цімчанка, прафесарка акадэмічнага Дэпартамента сацыяльных навук, падзяліліся каштоўнымі ідэямі пра тое, як знайсці баланс паміж тэарэтычнымі ведамі і практычным вопытам у сучаснай адукацыі. Ажыўленая дыскусія спрыяла развіццю крытычнага мыслення і заахвоціла ўдзельнікаў да далейшых разважанняў.

На працягу фестывалю гледачы атрымлівалі асалоду ад мноства творчых актыўнасцей, уключаючы электронную музыку, стэндап-шоу і жывы канцэрт. Забаўляльная праграма зрабіла яркае ўражанне на гледачоў.

Стэндап-комікі Антон Дюбайло і Міша Ільін забаўлялі публіку запальнымі гумарыстычнымі выступамі. Смех разносіўся па ўсёй зале, ствараючы вясёлую і прыемную атмасферу.

Адкрываючы грандыёзны фінал мерапрыемства – надзвычайны канцэрт гурта Naviband – рэктар ЕГУ прафесар Кшыштаф Рыбіньскі цёпла прывітаў прысутных і падзякаваў усім, хто разам з ЕГУ правёў гэты дзень, поўны натхнення, радасці і прыемных уражанняў.

Гледачы з энтузіязмам падпявалі і танчылі пад запальныя мелодыі гурта, што стварала незабыўнае ўражанне свята.

Запрашаючы беларусаў і мясцовых жыхароў далучыцца да свята, «ЕГУ Фэст» спрыяў уцягванню супольнасці. Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт правядзе «ЕГУ Фэст» і ў начтупным годзе, паколькі такія падзеі спрыяюць навядзенню мастоў паміж акадэмічнай супольнасцю, беларускай дыяспарай і мясцовым кам’юніці, дэманструючы аб’яднаўчую моц адукацыі і культуры.

Мерапрыемства прайшло пры фінансавай падтрымцы Belarus Affairs Unit, U. S. Embassy in Vilnius, Lithuania.

Назад

Галерэя