ЕГУ – найбольш канкурэнтаздольны прыватны ўніверсітэт Літвы

У 2016 годзе Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ) у Вільні заняў трэцяе месца сярод шасці прыватных універсітэтаў Літвы. Пра гэта паведамляе часопіс Reitingai, рэдакцыя якога штогод праводзіць ацэнку навучальных устаноў Літоўскай Рэспублікі.

Пры складанні рэйтынгу ўніверсітэтаў Літвы эксперты часопіса Reitingai праводзяць ацэнку 65 разнастайных параметраў дзейнасці вышэйшых навучальных устаноў, якія можна аб’яднаць у 7 буйнейшых крытэраў. Па выніках агульнага падліку балаў ЕГУ заняў трэцяе месца сярод 6 прыватных універсітэтаў Літвы.

У гэтым годзе ЕГУ быў прызнаны лепшым прыватным універсітэтам Літвы па шэрагу крытэрыяў. У першую чаргу, высокую адзнаку атрымалі навуковыя і мастацкія дасягенні супольнасці выкладчыкаў беларускага ўніверсітэта ў Вільні. ЕГУ гэтаксама з’яўляецца лепшым прыватным універсітэтам Літвы з конту гледжання акадэмічнага персанала, то бок наяўнасці значнай колькасці маладых выкладчыкаў і выкладчыкаў з доктарскімі ступенямі, а таксама найлепшыя працэнтныя суадносіны паміж «выкладчык-студэнт».

Апроч гэтага, ЕГУ знаходзіцца на першым месцы сярод прыватных універсітэтаў Літвы у галіне «канкурэнтаздольнасць у міжнароднай адукацыйнай прасторы».

Ужо чацверты год запар ЕГУ прымае ўдзел у нацыянальным рэйтынге ўніверсітэтаў Літвы. Афіцыйны статус літоўскага ўніверсітэта ЕГУ атрымаў 9 сакавіка 2006 года, пасля таго як універсітэт быў зачынены беларускімі ўладамі ў 2004 годзе. З’яўляючыся адзіным беларускім універсітэтам, які працуе ў атмасферы акадэмічных свабод, ЕГУ прапаноўвае вышэшую адукацыю да 1100 студэнтаў, большасць з іх – беларусы. ЕГУ прапануе магчымасць навучання на бакалаўрскіх, магістарскіх і доктарскіх праграмах, спрыяе навуковай дзейнасці ў галіне гуманітарных і сацыяльных навук.

 

Назад