Фэмінісцкае эсэ Элізабэт Бадэнтэр “Панове, паднапружцеся…” было выдадзена па-беларуску

У ліпені 2025 году ў выдавецтве “Скарына” (Лёндан) пабачыў сьвет пераклад апошняга фэмінісцкага эсэ францускай філёзафкі і гісторыцы Элізабэт Бадэнтэр – “Панове, паднапружцеся!” Кніга выйшла пры падтрымцы Цэнтру гендарных дасьледаваньняў ЭГУ. 

Па-француску эсэ выйшла ўвесну 2024 году ў выдавецтва Flammarion / Plon. Пераклад выкананы дацэнтам Дэпартамэнту сацыяльных навук Уладзіславам Гарбацкім (Івановым). Гэта першая кніга слыннай мысьляркі па-беларуску. Эсэ прысьвечанае дасюль актуальнай тэме асымэтрычнага разьмеркаваньня хатняй працы ў парах, праблеме мэнтальнага цяжару, які закранае пераважна жанчынаў і амаль ніколі мужчынаў. Нарэшце, эсэ прапануе фэмінісцкае тлумачэньне дэмаграфічнага крызісу, зь якім сутыкнуліся ўсе індустрыяльныя краіны. Прэзэнтацыя кнігі заплянаваная на восень 2025 году ў Вільні, Варшаве, Пазнані, Празе і Бэрліне.

Назад