Форум ўключае паказ спектакляў, творчыя майстар-класы і публічныя дзеянні. Сярод найбольш запамінальных праектаў мінулых гадоў — Vilnius – crossroad of national cultures (2003), Open up forgotten spaces (2005), Perpetuum Mobile (2007), Ladies And Gentleman, The Carriage Awaits…! (2011) і іншыя. За гады свайго існавання ў форуме прымалі ўдзел трупы з Іспаніі, Беларусі, Фінляндыі, Польшчы, Францыі, Латвіі, Швецыі, Італіі і іншых краін.
Студэнты праграмы «Тэатральнае мастацтва і акцерская гульня» традыцыйна ўдзельнічаюць у форуме, і ў гэтым годзе прадставяць дзве пастаноўкі:
9 мая, 20:00
«Flame» (Liepsna)
Тэатралізаванае чытанне на рускай мове з англійскімі субтытрамі
Аўтар тэксту — Яўгенія Прохарава
Выкладчыкі — Марына Шода і Аляксандр Марчанка
Працягласць: 1 гадзіна 40 хвілін
Месца правядзення: Еўрапейскі гуманітарны універсітэт, вул. Савічус, 17
Уваход вольны
10 мая, 16:00
«Барабаны ў ночы» (Būgnai naktyje)
Сацыяльная камедыя па п’есе Бертольта Брэхта
Пастаноўка ідзе на рускай мове з англійскімі субтытрамі
Рэжысура, сцэнаграфія і касцюмы — Вераніка Юшкевіч, Таццяна Бакуновіч
Мастацкае афармленне — Вероніка Юшкевіч, Таццяна Бакуновіч, Маргарыта Цібец
Выкладчыца – Айрыда Гінтаутайтэ.
Працягласць: 1 гадзіна 40 хвілін
Месца правядзення: Еўрапейскі гуманітарны універсітэт, вул. Савічус, 17
Уваход вольны
Удзел студэнтаў ЕГУ ў Міжнародным універсітэцкім тэатральным форуме стаў добрай традыцыяй і важнай часткай навучальнага працэсу. Гэта магчымасць выйсці за межы аўдыторыі, прадставіць уласныя работы шырокай публіцы і стаць часткай міжнароднага тэатральнага дыялогу.
Поўная версія праграмы форуму даступная тут.