In memoriam праф. Леанідас Донскіс

Фота: Універсітэт Вітаўта Вялікага

Супольнасць Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) смуткуе з нагоды раптоўнай смерці выбітнага інтэлектуала праф. Леанідаса Донскіса.

21 верасня ў Вільні на 54-ым годзе жыцця памёр адзін з найбольш яскравых і выбітных філосафаў Літвы праф. Леанідас Донскіс.

Пасля вымушанага пераезда ЕГУ у Вільню праф Л. Донскіс актыўна спрыяў інтэграцыі ЕГУ у акадэмічную прастору Літвы. У 2007-2010 гг. праф. Л. Донскіс таксама з’яўляўся чальцом Кіруючай рады ЕГУ. У 2009-2014 гг. праф. Л. Донскіс з’яўляўся чальцом Еўрапейскага парламента, а ў апошнія годы — узначальваў Акадэмію Cum laude Универсітэта Вітаўта Вялікага ў Коўне.

Супольносць выкладчыкаў, студэнтаў і супрацоўнікаў ЕГУ выказвае шчырыя спачуванні сям’і і сябрам праф. Л. Донскіса, а таксама акадэмічнай супольнасці Універсітэта Вітаўта Вялікага і ўсёй Літвы.

 

Назад