Кароткамятражны фільм студэнтаў ЕГУ прадстаўлены на «Маскоўскай прэм’еры»

Група студэнтаў апынулася ў навучальнай прасторы, якая хавае ў сабе небяспеку. Ці варта заставацца? Адкуль чакаць пагрозы? Што будзе, калі паспрабаваць збегчы? Студэнты вумушаны зведаць усё на ўласным досведзе, не атрымліваючы дапамогі і падказак.

Такім чынам гучыць апісанне фільма Infocused, які быў зняты студэнтамі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ). Адзін з чальцоў каманды праекта, студэнт 4 курса бакалаўрскай праграмы «Медыя і камунікацыя» Антось Сівых распавядае пры якіх умовах і падставе чаго ствараўся фільм.

Infocused — кароткі метр (пяць з паловай хвілін), які пачаўся як праект па Агульнаўніверсітэцкім семінары ЕГУ. Наша міні-група з шасці чалавек на працягу некалькіх месяцаў распрацоўвала некалькі сцэнароў, і трэцяя версія сцэнара пасля адабрэння ад куратараў праекта была пушчаная ў прадукцыю. Мы рабілі раскадроўкі, дамаўляліся з акцёрамі, рабілі кастынгі, рыхтавалі пляцоўку, прапрацоўвалі кадры — агулам рыхтаваліся да здымак. Самі здымкі занялі, калі не памыляюся, два дні і адбываліся ў сутарэннях навучальнага корпуса ЕГУ. Тэхніку для здымак у асноўным бралі ў Медыяхабе ЕГУ. Там і рабілі мантаж, ён заняў некалькі тыдняў і фільм апынуўся гатовым якраз да прэзентацыі фінальных праектаў семінару, і там быў упершыню паказаны на больш-менш шырокую аўдыторыю.

Пасля фільм пэўны час ляжаў на палічцы, чакаючы магчымасці быць паказаным на фестывалі. Паводле розных версіяў, было некалькі малых паказаў фільма, але гэта не пацверджаная інфармацыя ?

Сёлета 14 лістапада рэальная прэм’ера фільма адбылася на міжнародным фестывалі «Маскоўская прэм’ера», які спецыялізуецца на прэм’ерах незалежнага кіно краінаў Усходняй Еўропы.

Праз тыдзень пасля гэтай прэм’еры, фільм быў апублікаваны ў інтэрнэце. Яго можна знайсці тут:

Infocused зняты пры дапамозе ўніверсітэта і кінаклубу ЕГУ.

  • аўтары: Антось Сівых, Елізавета Савіч, Міця Абрамчык, Анастасія Стасюкевіч, Арына Шчадранок, Таццяна Цішчанка;
  • у ролях: Ульяна Ждановіч, Марыя Андрэева, Кліфані Нян, Алясандр Лядзяеў, Максім Мацюшчанкаў, Вікторыя Пуцько, Аляксей Сядура;
  • спецэфекты: Елізавета Савіч;
  • гук: Святаслаў Саламенік;
  • пастаноўшчыкі: А. Сівых і Елізавета Савіч;
  • дапаможца: Багдан Жуйкоў;
  • мантаж: А. Сівых;
  • дапаможца – Наста Маркевіч
Назад

Галерэя