Д-р Уладзіслаў Іваноў прыняў удзел у канферэнцыі Кафэдры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта

15 кастрычніка лектар Дэпартамента сацыяльных навук Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта д-р Уладзіслаў Іваноў прыняў удзел у штогадовай канферэнцыі «Польска-беларускія моўныя і літарацкія стасункі», арганізаванай Кафедрай беларусістыкі Варшаўскага ўнівэрсытэту.

Па прычыне пандэміі каранавіруса канферэнцыя адбылася ў гібрыдным, г.зн. віртуальна-рэальным фармаце. Д-р У. Іваноў выступіў на пленарным паседжанні з дакладам «Моўны сорам беларусаў (сацыялінгвістычны аналіз)». Цалкам са зместам артыкула, на падставе якога базаваўся даклад д-ра У. Іванова, можна азнаёміцца ў новым нумары часопіса Аcta Albaruthenica.

 

Назад