Дац. Уладзіслаў Іваноў прыняў удзел у «Месяцы культурнай дыпламатыі Украіны-2022» у Wikipedia

Дацэнт Дэпартамента сацыяльных навук Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта Уладзіслаў Іваноў прыняў удзел у «Месяцы культурнай дыпламатыі Украіны-2022» у Wikipedia і набраў найбольшую колькасць балаў сярод вікіпедыстаў, якія працуюць на беларускай мове (версія тарашкевіца – Biełarusan taraškievica).

Месячнік пачаўся перад вайной 17 лютага 2022 года і працягнуўся да 17 сакавіка 2022 года. Нягледзячы на вайну, праект не быў спынены. Мэтай праекта было пашырыць веды ў Wikipedia аб украінскай культуры і стварыць артыкулы на розных мовах аб украінскіх пісьменніках, пісьменніцах, філосафах, мастаках, палітыках і інш.

Уладзіслаў набраў 461,5 бала і стварыў 25 артыкулаў аб розных украінскіх дзеячах і дзяячках. Поўны спіс гл. ніжэй:

Назад

Галерэя