Дэпартамент сацыяльных навук ЕГУ узначаліць дац. Ёланта Беляўскайтэ

Фота: Kilimas Arts

З 1 верасня Акадэмічны дэпартамент сацыяльных навук Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) узначаліць дац. Ёланта Беляўскайтэ, якая раней займала пасаду дарадцы па пытанях асветы ў групе сацыяльнай палітыкі Канцэлярыі Урада Літвы. Бягучы кіраўнік Дэпартамента праф.-эмерыт Рыгор Мінянкоў узначаліць Цэнтр навуковых выданняў універсітэта.

Да таго, як пачаць працу ў Канцэлярыі Урада Літвы, дац. Беляўскайтэ выклада і ажыццяўляла даследчую дзейнасць ва Універсітэце Міхала Ромера. Апроч таго дац. Беляўскайтэ ўзначальвае Літоўскую секцыю Міжнароднай асацыяцыі філасофіі права і сацыяльнай філасофіі. Доктарскую ступень у галіне права дац. Беляўскайтэ абараніла ў 2011 годзе ва Універсітэце Міхала Ромера. Акрамя роднай літоўскай мовы, дац. Беляўскайтэ валодае ангельскай, нямецкай і рускай мовай.

Па словах Рэктара праф. Сяргея Ігнатава: «Я рады вітаць дацэнта Ёланту Беляўскайтэ ў нашым універсітэце. Упэўнены, што яе кіраўніцтва Дэпартаментам дазволіць не толькі забяспечыць выкананне мэтаў Стратэгіі на 2019-2024 годы, але і будзе судзейнічаць больш цеснай інтэграцыі ЕГУ у літоўскае акадэмічнае асяроддзе, а таксама непасрэднаму ўзаемадзеянню з партнёрамі ўніверсітэта ў Літве».

«Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт — унікальны ўніверсітэт у сістэме вышэйшай адукацыі Літвы, у ім я бачу вялізарны патэнцыял. Таму ўсцешана магчымасцю стаць часткай каманды ЕГУ, разам ажыццяўляць місію ўніверсітэта і імкнуцца да стратэгічных мэтаў», — адзначыла дац. Беляўскайтэ.

Па меркаванні праф-эмерыта Рыгора Мінянкова: «Дэпартамент сацыяльных навук прадстаўляе досыць комплексную, шматпрофільную і вельмі перспектыўную акадэмічную структуру. Апошнія два гады былі перыядам станаўлення, фармавання Дэпартамента як адзінай, унутрана арганічна ўзаемазвязанай структуры. На мой погляд, у нас атрымалася вырашыць задачы пераходнага перыяда. Цяпер Дэпартамент уступае ў новы этап развіцця, як мне падаецца, яго асноўная задача – максімальна поўнае раскрыццё патэнцыяла. Я вітаю прыход дац. Ёланты Беляўскайтэ і зычу ёй самых вялікіх поспехаў у рашэнні абазначанай і іншых задач. Тут вельмі важнай будзе апора на існуючы кадравы патэнцыял, які, мяркую, унікальны з боку гледжання свайго вопыта, кампетэнцый і перспектываў. Відавочна, што прыход разам з новым кіраўніком новых людзей, у тым ліку цесна звязаных з літоўскім акадэмічным асяроддзем, толькі ўзмацніць вучэбныя праграмы, дазволіць паспяхова развіваць сумесныя адукацыйныя праграмы, такі вопыт у Дэпартаменце ўжо ёсць. Апроч прывабляння большай увагі ў рэгіёне да існуючых праграмаў Дэпартамента, важна прапаноўваць новыя праекты, перш за ўсё міждысцыплінарнага кшалта, што дазваляе структура. Мы толькі пачалі гэтую працу, патэнцыял тут каласальны, мне падаецца, што менавіта такія праекты змогуць найбольш яскрава прадставіць унікальнасць Дэпарамента».

Праф.-эмерыт Рыгор Мінянкоў, які ўзначальваў Дэпартамент сацыяльных навук з чэрвеня 2017 года, прыступіць у кастрычніку да кіраўніцтва Цэнтрам навуковых выданняў — новай структурнай адзінкай універсітэта. Мяркуецца, што рашэнне аб стварэнні Цэнтра будзе прынята Кіраўнічай радай 11 верасня.

«Хачу шчыра падзякаваць Рыгору Якаўлевічу за важкі ўнёсак у развіццё Дэпартамента сацыяльных навук. Шматгадовы вопыт прафесара-эмерыта Мінянкова будзе вельмі патрэбны для ўзмацнення навуковага патэнцыяла ЕГУ, менавіта таму, кіраўніцтва будучым Цэнтрам навуковых выданняў нададзена Рыгору Якаўлевічу», — дадаў Рэктар праф. С. Ігнатаў.

У прамове аб бліжэйшых планах па працы Цэнтра праф.-эмерыт Р. Мінянкоў адзначыў: «Стварэнне ў ЕГУ Цэнтра навуковых выданняў з’яўляецца вельмі важным крокам у галіне эфектыўнага рашэння пастаўленых Стратэгіяй зада, рэалізацыі прынятай ва ўніверсітэце стратэгіі даследчай і творчай дзейнасці, перш за ўсё яе прыярытэтаў і накірункаў. У бліжэйшы час неабходна будзе распрацаваць і аднавіць дакументы, якія рэгламентуюць рэалізацыю рэдакцыйна-выдавецкіх праектаў, а таксама, і гэта самае важнае, разам з усімі акадэмічнымі падраздзяленнямі ўніверсітэта разпрацаваць і прадставіць Сенату і Рэктару рэалістычныя гадавы і перспектыўны планы выдавецкай дзейнасці ЕГУ. Важным крокам таксама мусіць стаць стварэнне экспертнай структуры па пытаннях выдавецкай дзейнасці».

Дэпартамент сацыльяных навук ЕГУ аб’ядноўвае бакалаўрскія, магістарсткія і праграмы бесперапыннага навучання ў галінах камунікацыі, палітычных навук, сацыялогіі і права.

Акрамя вучэбных праграм, Дэпартамент уклучае даследчыя цэнтры і лабараторыі ЕГУ: Цэнтр гендарных даследаванняў, Лабараторыя крытычнага ўрбанізма, Лабараторыя даследаванняў візуальнай культуры і сучаснага мастацтва, Цэнтр даследаванняў па філасофскай антрапалогіі і Цэнтр канстытуцыяналізма і правоў чалавека.

Назад