Сёлета выдадзены зборнік з’яўляецца ўжо трэцім сумесным выданнем ЕГУ і Беларускага прадстаўніцтва Фонда імя Конрада Адэнаўэра ў серыі «Палітыка і грамадства Беларусі».
Каб праглядзець зборнік, націсніце тут
Гэтым разам публікацыі выпускнікоў-палітолагаў ЕГУ прысвечаныя шырокаму спектру тэмаў, сярод якіх: пратэстная актыўнасць і палітычныя партыі ў Беларусі, а таксама дзве тэмы, якія па-рознаму звязаны з сістэмай вышэйшай адукацыі — палітыка памяці і прафесійнае размеркаване беларускіх выпускнікоў. Таксама не гледячы на тое, што мэтай зборніку з’яўляецца папулярызацыя ведаў пра Беларусь, укладальнікі зборніка палічылі магчымым уключыць адзін артыкул, прысвечаны аналізу расейскіх медыя ў адносінах да ўкраінскіх падзей.