Асноўная мэта курса была ў тым, каб пазнаёміць студэнтаў з тэарэтычнымі і метадалагічнымі падыходамі да разумення нематэрыяльнай культурнай спадчыны, яе спецыфікай у параўнанні з іншымі відамі спадчыны, практыкай захавання і рэвіталізацыі.
Невыпадкова таксама, што разгортванне дадзенага праекта супала са святкаваннем 20-годдзя Канвенцыі ЮНЕСКА аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны (2003 г.)
Курс складаўся з 5-ці модулей, кожны з якіх уключаў лекцыі і семінарскія заняткі, звязаныя між сабою агульнай тэматыкай: ад знаёмства з самім паняццем «нематэрыльная культурная спадчына» і асноўнымі палажэннямі Канвенцыі 2003 г. да раскрыцця тэм, якія адлюстроўвалі ўзаемасувязь паміж «жывой спадчынай» і этыкай, аховай, дакументаваннем, інвентарызацыяй, гендэрнымі аспектамі, адукацыяй і абаронай правоў носьбітаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны.
Атрыманыя падчас лекцый веды студэнты змаглі інтэграваць у рэальную праектную і практычную дзейнасць. Яны падрыхтавалі і правялі 6 урокаў для дзяцей беларускай нядзельнай школы пры Беларускім цэнтры салідарнасці і культуры ў Вільнюсе, а таксама арганізавалі Велікоднае свята для сямей беларускіх і украінскіх эмігрантаў у Літве пад назвай «Суседскі фэст» (31 сакавіка 2024 г.)
Фото: Axana Troneva; Belsat.
Надзвычай плённым быў праект разам з беларускай Вікіпедыяй. У партнёрстве з вядомымі экспертамі ў гэтай галіне і пры іх кансультатыўнай падтрымцы слухачы курса падрыхтавалі і размясцілі на старонках Вікіпедыі 11 артыкулаў, прысвечаных асобным элементам нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі:
- https://be.m.wikipedia.org/wiki/Спораўская_полька
- https://be.m.wikipedia.org/wiki/Неглюбская_народная_тэкстыльная_традыцыя
- https://be.wikipedia.org/wiki/Традыцыя_шанавання_Святога_каменя_(Крамянец)
- https://be.wikipedia.org/wikiКалядныя_цары
- https://be.wikipedia.org/wikiЖывая_спадчына_Беларусі#Базавыя_прынцыпы
- https://be.wikipedia.org/wiki/Сапоцкінская_пісанка
- https://be.wikipedia.org/wiki/Ткацтва_паясоў_«на_ніту»
- https://be.wikipedia.org/wikiВыцінанка#Арганізацыі,_якія_спрыяюць_практыцы_перадачы_элемента
- https://be.wikipedia.org/wiki/Маладзечанская_школа_выцінанкі
- https://be.wikipedia.org/wiki/Падняпроўская_гліняная_цацка-свістулька
- https://be.wikipedia.org/wiki/Традыцыйная_тэхналогія_ткацтва_«кажушком»