Калі: 6-9 жніўня
Дзе: Вільня, Літва
Колькасць удзельні_ц: 10-12 чалавек
Плата: школа пакрые праезд і пражыванне
Ідэя летняй школы: пазнаёміць паміж сабой фемініст_ак розных генерацый і кірункаў, а таксама асэнсаваць асаблівасці, асноўныя канцэптуальныя палі і напрамкі ў беларускім фемінізме.
Мэта летняй школы – разам з удзельні_цамі, фасілітатар_камі і эксперт_камі запусціць Гласарый Беларускага Фемінізму. Гласарый у выглядзе онлайн прасторы збярэ галасы розных фемініста_к і распавядзе пра тыя ці іншыя паняткі праз прызму беларускага кантэксту.
Што вас чакае ў Летняй Школе?
- Лекцыі, воркшопы ў фармаце peer-to-peer пра гісторыю беларускага фемінізму.
- Праца ў групах па асэнсаванні кантэксту беларускага фемінізму і яго асноўных паняццяў.
- Праца з фасілітатаркай: вызначэнне сеткі асноўных паняццяў для гласарыя.
- Абмен вопытам, практыкамі і радасць асабістых сустрэч і падтрымка.
Рэгіструйцеся, каб прыняць удзел у Летняй Школе (у заяўцы неабходна прымацаваць сваё CV і матывацыйны ліст у вольнай форме).
Кнопка _спасылка для рэгістрацыі_
Дэдлайн падачы заяўкі: 14 ліпеня
Па ўсіх пытаннях звяртайцеся: femschool.belarus@gmail.com
Праект рэалізуецца Цэнтрам гендэрных даследаванняў ЕГУ, пры падтрымцы Еўрапейскага Звяза.