Акадэмічная супольнасць ЕГУ выказвае падтрымку затрыманаму ў Мінску студэнту Міколе Дзядку

Фота: Уладзь Грыдзін (RFE/RL)

4 сакавіка ў Мінску быў затрыманы і накіраваны ў следчы ізалятар грамадзкі актывіст, студэнт 4 курса бакалаўрскай праграмы «Сусветная палітыка і эканоміка» Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) і журналіст газеты «Новы час» Мікола Дзядок.

Як паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна», затрыманне адбылося адразу пасля сканчэння суда над Міколам за стары запіс у сацыяльнай сетцы, кваліфікаваны як распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, якая ўключана ў рэспубліканскі спіс экстрымісцкіх матар’ялаў. Гэта ўжо трэці раз за апошнія паўгады, калі Міколу судзяць па гэтым артыкуле. Выказваецца думка, што затрыманне студэнта звязана з яго ўдзелам у акцыі «Свабоду палітвязням», якая адбылася ў Мінску 26 лютага.

Акадэмічная супольнасць ЕГУ выказвае салідарнасць і шчырую падтрымку Міколе і яго сям’і ды спадзяецца на яго хуткае вызваленне, а таксама выказвае катэгарычную нязгоду з далейшым пераследаваннем студэнта па палітычных матывах.

Назад