Чальцамі Камітэта пошуку з’яўляюцца:
- Два прадстаўнікі ад Агульнага сходу саўладальнікаў;
- Чатыры прадстаўнікі ад Кіраўнічай рады;
- Два прадстаўнікі ад прафесарска-выкладчыцкага складу ЕГУ, адзін з якіх – старшыня Сената Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта;
- Два прадстаўнікі ад донараў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, адзін з якіх з’яўляецца Распарадчыкам Траставага фонду ЕГУ;
- Адзін прадстаўнік ад студэнцкай супольнасці Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.
У адкрытым конкурсе на пасаду рэктара Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта ўзялі ўдзел 17 кандыдатаў. Камітэт пошуку адабраў 3 кандыдатаў, якія будуць разгледжаныя Кіраўнічай радай 12 студзеня 2023 года. Паводле заканадаўства (Закон аб абароне дадзеных, Палажэнне аб Камітэце пошуку, Правілы правядзення працэдуры выбару Рэктара Грамадскай установы “Еўрапейскі гуманітарны універсітэт” у 2022 годзе), асабістая інфармацыя кандыдатаў не падлягае разгалашэнню.
На заключным этапе найлепшы кандыдат будзе прапанаваны Кіраўнічай радай Агульнаму сходу саўладальнікаў, які прыме рашэнне аб кандыдатуры новага рэктара да сакавіка 2023 года.
Аб выніках прызначэння рэктара будзе праінфармаваная супольнасць Універсітэта, сродкі масавай інфармацыі, Міністэрства адукацыі, навукі і спорту Літоўскай Рэспублікі.