На старонцы ЕГУ з’явілася інфармацыя пра супрацоўнікаў

На афіцыйнай інтэрнэт-старонцы Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) стала даступная актуальная інфармацыя і кантакты супрацоўнікаў адміністрацыі ўніверсітэта.

У 2015 годзе на рускай і ангельскай старонках ЕГУ з’явіўся новы функцыянальны модуль, праз які наведвальнікі маюць магчымасць даведацца аб найбольш актуальных дасягненнях парфесарска-выкладчыцкага складу ўніверсітэта. Сёння ў гэты раздзел была дададзеная інфармацыя пра супрацоўнікаў адміністрацыі ЕГУ. Профіль кожнага супрацоўніка адміністрацыі ЕГУ уключае назву пасады, інфармацыю аб ўласнай адукацыі і кантактныя дадзеныя.

Апублікаванне спіса супрацоўнікаў ЕГУ дапаможа спросціць пошук кантактнай інфармацыі аб супрацоўніках адміністрацыі, а таксама будзе спрыяць паляпшэнню ўнутранай камунікацыі ва ўніверсітэце.

Назад