Нашы дзверы адчыненыя: прыходзьце на персанальную кансультацыю па паступленні ў ЕГУ

Думаеце аб навучанні ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце? Мы рады паведаміць, што наш офіс персанальных кансультацый ужо адкрыты — і мы запрашаем вас наведаць яго!

📍 Дзе нас знайсці:
Savičiaus g. 17, офіс 208, Вільня
🕙 Адкрыта з панядзелка па пятніцу з 10:00 да 17:00 [абед з 12.30 да 13.30]

Тут вы можаце атрымаць індывідуальную кансультацыю па паступленні ў ЕГУ — незалежна ад таго, ці цікавіцеся вы навучальнымі праграмамі, дакументамі, тэрмінамі ці студэнцкім жыццём. Проста зайдзіце да нас ці зьвяжыцеся з намі зручным для вас спосабам.

Акрамя асабістых сустрэч, абітурыенты таксама могуць запісацца на анлайн-кансультацыі праз ZOOM або звязацца па электроннай пошце і ў месэнджарах. Каб зарэгістравацца на анлайн-кансультацыю, запоўніце гэтую форму, і вы атрымаеце запрашэнне на працягу 1–2 працоўных дзён.

Вы таксама можаце звязацца з намі:
📧 Па электроннай пошце: consult@ehu.lt
📞 Па тэлефоне або ў месэнджарах: +370 (644) 96 317 (Viber, Telegram, WhatsApp)

Хутка ўбачымся ў ЕГУ — асабіста ці на экране!

Назад