Пры размове з прадстаўнікамі НДА, чыя дзейнасць накіравана на ўзмацненне грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, Прэзідэнт Літвы адзначыў: «Літва неабыякава ставіцца да таго, што адбываецца ў гістарычна блізкай суседняй краіне. Ужо пэўны час мы актыўна падтрымліваем грамадзянскую супольнасць Беларусі – не выпадкова Вільня стала прытулкам для шматлікіх праваабарончых арганізацый. Мы заўжды будзем адкрыты для тых, хто змагаецца за свабоду, дэмакратыю і правы чалавека».
Падчас сустрэчы асобна быў узгаданы Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, як універсітэт, які ў вялікай ступені судзейнчаў грамадзянскай адукацыі беларускай моладзі.
Канцлер Ліна Гарабачавене дадала: «Пры ўмове міжнароднай падтрымкі ЕГУ працягне быць адкрытым для ўсіх студэнтаў, якія падпалі пад рэпрэсіі ў Беларусі».