Выйшаў новы нумар часопіса «Topos»

Пабачыў свет новы нумар часопіса «Topos» за 2021 год. Тэма нумара: «Voting over Contested Issues — Voted as a Contested Issue».

Рэдактары спецыяльнага выпуску — Андрэас Лангеноль і Софі Шмэінг (Justus Liebig University Giessen). Выпуск падрыхтаваны на англійскай мове.

Даследчыцкія артыкулы, сабраныя ў выпуску, працягваюць традыцыю междысцыплінарнай дыскусіі, звязанай з праблемай палітычнага галасавання з аднаго боку — як часткі інстытуцыяналізаваных палітычных сістэм, а з іншага — як сацыяльнай практыкі і магутнага рычагу сацыяльнага ўяўнага. Выпуск ахоплівае і шырокую геаграфію сучаснага дыскурсу палітычнага галасавання — Беларусь, Украіну, Расію, Польшчу, Люксембург, ЗША, Венесуэлу, Эквадор, Балівію, Тога.

Сярод аўтараў — Софі Шмэінг (Justus Liebig University Giessen), Рэнэ Вагенэр (University of Luxembourg, Institute for History, Campus de Belval, Maison des Sciences Humaines), Ральф Джэрэміяс (Justus Liebig University Giessen), Яніна Вельп (Albert Hirschman Centre on Democracy, Graduate Institute), Андрэас Лангеноль (Justus Liebig University Giessen), Юліус Хайзе (Philipps-Universität Marburg), Валерыя Караблёва (Charles University) и Дзмітрый Мухін (Vologda Open Air Museum of Architecture and Ethnography).

Важнае месца ў выпуску займае панэльная дыскусія «After Voting», прысвечаная Беларусі. Удзельнікамі дыскусіі сталі Пётар Рудкоўскі (Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў), праф. Таццяна Шчытцова (Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт), Андрэй Ягораў (Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі) і Томас М. Бон (Justus Liebig University Giessen).

Выпуск можна знайсці па спасылцы (таксама глядзіце раздзел «Текущий номер» часопіса).

Назад