Па шляху Скарыны

Даследчыкі і выкладчыкі ЕГУ (Аляксандар Калбаска, Сяргей Харэўскі і Аляксей Ластоўскі) сёлета працягнулі сваю працу над даследваннем «Культурны шлях Францішка Скарыны».

Па Скарынавым шляху Кракаў-Прага ўдзельнікі экспэдыцыі распачалі свой шлях з Collegium Novum Ягелонскага ўніверсітэта, дзе зараз месціцца рэктарат. На другім паверсе тут – мэмарыяльная табліца, прысвечаная Францішку Скарыне, сярод іншых памятных знакаў славутых выпускнікоў Ягелонскага ўніверсітэта. С Скарыне тут аддаюць належную пашану! Таксама нашыя выкладчыкі наведалі Палац кракаўскага біскупа Эразма Цёлка, дзе цяпер філіял Нацыянальнага музея ў Кракаве.

Палац быў пабудаваны ў 1505 годзе, якраз падчас навучання Скарыны ў Ягелонскім універсітэце. Яны мусілі ведаць адзін аднаго, бо Цёлак быў не толькі віленскім каноніка, але і асабістым сакратаром вялікага князя Аляксандра Ягелончыка. У гэтым Музеі можна адчуць дух Кракава ў Скарынаўскія часы. Самай вядомым мастаком той эпохі тут быў Віт Ствош, які таксама незадоўга перад прыездам Скарыны скончыў свой славуты разьбяны алтар тутэйшага Марыяцкага сабора. У палацы Цёлка захоўваюцца і ягоныя творы. Апроч таго нашыя выкладчыкі наведалі замак Вавель – рэзідэнцыю каралёў Польшчы, вывучаючы там ягоныя Скарбніцу і Збраёўню. А таксама пазнаёміліся з рэдакцыяй беларускага выдавецтва ў Кракаве «Гутэнберг» і атрымалі ўнікальныя сувэніры – копіі гравюраў Скарыны, вырабленыя па ранейшых, старадаўніх тэхналогіяў.

Назад

Галерэя