Пад эгідай ЕГУ выйшаў новы том серыі «Русь, Літва, Арда ў помніках нумізматыкі і сфрагістыкі»

Пад эгідай ЕГУ выйшаў новы том серыі «Русь, Літва, Арда ў помніках нумізматыкі і сфрагістыкі», засяроджаны на гістарычным кантэксце Заходняй Русі ў перыяд Сярэднявечча.

У выпуск увайшлі матэрыялы па валынскай, тураўскай, чарнігаўскай, полацкай сфрагістыцы XI–XIII стст., а таксама па нумізматыцы земляў былой Кіеўскай Русі па мангольскім заборы, што пазней увайшлі ў склад Вялікага княства Літоўскага, і тых, што знаходзіліся пад безпасярэднім уплывам Джучыдаў.

Выпуск складзены па-беларуску і па-украінску і прызначаны для гісторыкаў, археолагаў, нумізматаў і сфрагістаў, музейных работнiкаў і калекцыянераў, а таксама для шырокага кола чытачоў, што цікавяцца гістарычнымі крыніцамі перыяду Сярэднявечча.

Назад

Галерэя