Падтрымайце ЕГУ праз 2% падаходнага падатка

Нагадваем, што да 1 траўня вы можаце накіраваць 2% падаходнага падатка на падтрымку місіі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ).

Згода з Законам Літоўскай Рэспублікі аб падтрымцы і дабрачыннасці, вы можаце фінансава падтрымацт ЕГУ без дадатковых выдаткаў з вашага боку. Кожны грамадзянін ці сталы жыхар Літвы можа накіраваць на падтрымку абранай ім арганізацыі да 2% падаходнага падатка.

Каб накіраваць падтрымку, неабходна запоўніць спецыяльную форму (FR0512, версія 2) у Дзяржаўнай падаткавай інспекцыі пры Міністэрстве фінансаў Літоўскай Рэспублікі:

  1. Электронным чынам (праз э-банкінг) па адрасе: http://deklaravimas.vmi.lt/.
  2. Запоўненую форму вы можаце перадаць непасрэдна супрацоўніку тэрытарыяльнага аддзялення падаткавай інспекцыі па вашым месцы жыхарства.
  3. Канверт разам з запоўненай формай вы можаце адправіць па пошце ў тэрытарыяльнае аддзяленне дзяржаўнай падаткавай інспекцыі па вашым месцы жыхарства.

Форму FR0512 (версія 02) можна атрымаць у дзяржаўнай падаткавай інспекцыі, яе тэрытарыяльных аддзяленнях.

Дадзеныя, якія неабходны для запаўнення формы:

  1. Тып атрымоўцы (ЕГУ) (вакенца формы E1) – 2
  2. Ідэнтыфікацыйны нумар (код) атрымоўцы (ЕГУ) (вакенца формы E2): 300548028

Увага! Калі вы вырашыце выдзеліць частку падаходнага падатка не на адзін год, а на даўжэйшы час, неабходна запоўніць вакенца E5 вашай формы. (У такім выпадку у вакенцы E5 мусіць быць пазначаны год сканчэння падтрымкі, то бок апошні падаткавы год, за які вы просіце перавесці 2% падаходнага падатка. Такі перыяд не можа быць даўжэйшым за 5 гадоў).

Формы прымаюцца да 1 траўня 2016 года, калі ласка, не спазніцеся.

Загадзя дзякуем усім, хто падтрымае ЕГУ!

Ад імя ўсёй супольнасці ЕГУ віншуем з пачаткам новага семестра і зычым ваш шчаслівай вясны!

Назад