Падчас сустрэчы Рэктар праф. С. Ігнатаў прадставіў планы кіраўніцтва ўніверсітэта па выкананні рэкамендацый Цэнтра ацэнкі якасці адукацыі Літвы, інтэграцыі ЕГУ у акадэмічную прастору Літвы, а таксама накірунках будучага стратэгічнага развіцця. Рэктар ЕГУ выказаў шчырую падзяку Ураду Літвы за паслядоўную і даўгатэрміновую падтрымку ўніверсітэта.
Па словах Рэктара, інтэрнацыяналізацыя вучэбнага працэса з’яўляецца неад’емнай часткай будучых рэформ у ЕГУ. Апроч таго, кіраўніцтва плануе актыўна развіваць супрацоўніцтва з іншымі ўніверсітэтамі Літвы.
Прэм’ер-міністр С. Сквярняліс адзначыў: «Урад Літвы зацікаўлены ў паспяховай дзейнасці ЕГУ і яго дальнейшым развіцці. Мы разумеем значнасць ЕГУ, які працуе ў выгнанні, і ролю ўніверсітэта дзеля дэмакратычнага развіцця Беларусі. Апроч таго, вельмі істотным для ўніверсітэта з’яўляецца забеспячэнне якасці вучэбнага працэса і навуковых даследванняў, а таксама развіццё супрацоўніцтва з іншымі ўніверсітэтамі».