Падчас сустрэчы кіраўніцтва ЕГУ выказала падзяку Еўрапейскай камісіі за паслядоўную палітычную і фінансавую падтрымку. Значны ўнёсак з боку Еўрапейскай камісіі быў надзвычай істотным на ранніх этапах аднаўлення дзейнасці ўніверсітэта пасля прымусовага пераезда ў Вільню. Сёння Еўрапейская камісія застаецца асноўным донарам ЕГУ.
Ё. Ёргенсэн прадставіў прагрэс у працы па ўдасканаленню ўнутраных працэсаў планавання, кіравання і бюджэтнай палітыкі, а таксама падрыхтоўкі ўніверсітэта да пошуку новага сталага Рэктара.
Па словах сп. Пранцкявічуса: «Еўрапейская камісія напрацягу шмат год падрымлівае акадэмічную супольнасць ЕГУ. З’яўляючыся асноўным донарам універсітэта, Еўрапейская камісія штогод накіроўвае 1 млн. еўра на падтрымку ЕГУ. Таму поспех рэформ, якія зараз ажыццяўляюцца ва ўніверсітэце, яго будучыня і адданасць прынцыпам акадэмічных свабод і крытычнага мыслення з’яўляюцца надзвычай істотнымі для нас. Мы гатовыя і далей працягваць эфектыўнае супрацоўніцтва і судзейнічаць ажыццяўленню місіі ўніверсітэта».
Прэзідэнт ЕГУ акадэмік А. Міхайлаў падкрэсліў дасягненні ўніверсітэта за 10 год працы ў Вільні, улічваючы стварэнне шырокай партнёрскай сеткі кантактаў і фармаванне дынамічнай супольнасці выпускнікоў ЕГУ, якія вяртаюцца ў Беларусь, атрымаўшы вольную ад ідэалагічнага ціска адукацыю. Кіраўніцтва ўніверсітэта таксама прадставіла новую мадэль Агульнаўніверсітэцкай падрыхтоўкі ЕГУ.
«Нягледзячы на шматлікія выклікі, ЕГУ застаецца адданым сваёй першаступеннай місіі: судзейнічаць распаўсюду гуманітарных ведаў і вольных мастацтваў (Liberal arts – заўв. рэд.) як сродка трансфармацыі посттаталітарнай рэальнасці. Мы шчыра дзякуем нашаму надзейнаму партнёру – Еўрапейскай камісіі, якая прызнае вартасць крытычнага мыслення як неад’емнай часткі навучальнага працэса. Мы, са свайго боку, прыкладаем усе намаганні дзеля забеспячэння высокай акадэмічнай якасці ў ЕГУ», – падкрэсліў акадэмік А. Міхайлаў.