Вядомы тэатразнаўца, спецыяліст па гісторыі беларускай сцэны 1920-х гадоў і сучасных тэатральных працэсах, прафесар Масквін выступіў перад студэнтамі праграмы «Тэатральнае мастацтва і акцёрская гульня» з лекцыяй «Феномен сучаснай беларускай драматургіі».
Падчас сустрэчы прафесар Масквін распавёў аб тэндэнцыях у беларускім тэатры, ролі драматургаў у фарміраванні актуальнага мастацкага кантэксту, а таксама аб асаблівасцях развіцця нацыянальнай драматургіі пад уплывам грамадска-палітычных працэсаў у апошнія дзесяцігоддзі.
Па заканчэнні выступлення абмеркавалі ўздзеянне сацыяльна-палітычных змяненняў на сучасны беларускі тэатр, важнасць з’яўлення новых імёнаў у беларускай драматургіі.
Падобныя мерапрыемствы ў ЕГУ спрыяюць пашырэнню прафесійных гарызонтаў студэнтаў і іх уключэнню ў дыялог аб развіцці сучаснага тэатра.