Выйшаў другі нумар часопіса «Topos» за 2021 год.

Выйшаў другі нумар філасофска-культуралагічнага часопіса «Topos» за 2021 год. Тэма: «ПЕРААДОЛЬВАЮЧЫ АЎТАРЫТАРЫЗМ: БЕЛАРУСЬ І ЎСХОДНЕЕЎРАПЕЙСКІ РЭГІЁН ПРАЗ 30 ГАДОЎ».

Нумар прысвечаны асэнсаванню спецыфікі, перадумоў і перспектыў беларускага грамадзянскага пратэсту 2020-2021 гг. супраць аўтарытарнага рэжыму. У нумар увайшлі даследчыцкія артыкулы аўтараў: Міхаіл Мінакоў (ЗША, Kennan Institute / Woodrow Wilson International Center for Scholars), Алена Гапава (ЗША, Western Michigan University), Рыгор Мінянкоў (Беларусь/Літва, ЕГУ), Таццяна Шчытцова (Беларусь/Літва, ЕГУ), Уладзіслаў Іваноў (Беларусь/Літва, ЕГУ), Андрэй Вазьянаў (Беларусь/Літва, ЕГУ), Аляксандр Сарна (Беларусь, БДУ).

Асобную рубрыку склала апытанне рэдкалегіі аб пратэстным руху ў Беларусі, адрасаванае замежным вучоным, як: Дэвід Р. Марплс (ЗША, University of Alberta), Аляксандр Філіпаў (Расія, НІУ ВШЭ), Тора Лэйн (Швецыя, Södertörn University), Уладзімір Гельман (Фінляндыя, European University in Saint Petersburg / University of Helsinki), Гінтаўтас Мажэйкіс (Літва, Vytautas Magnus University), Алена Пятроўская (Расія, Расійская акадэмія навук), Марта Ярашэвіч (Польшча, University of Warsaw), Аляксей Пензін (Расія, Расійская акадэмія навук). У нумары таксама прадстаўлены фрагмент з кнігі беларускага філосафа Уладзіміра Мацкевіча «Адказваючы за сябе. Запіскі філосафа са шкодным характарам».

Напрыканцы нумара таксама змешчаныя два агляды: Вера Дзядок даследуе публікацыі, прысвечаныя жаночаму пратэсту ў Беларусі, а Вікторыя Сляпцова прапануе рэцэнзію на кнігу «Belarus: The Last European Dictatorship» Эндру Уілсана.

Нумар даступны па спасылцы.

Назад