Ў ЕГУ адкрылася выстава Вікторыі Багдановіч «Касцюм як душа»

20 студзеня 2023 года ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце адкрылася выстава Вікторыі Багдановіч «Касцюм як душа», прысвечаная інтэрпрэтацыі асаблівасцей беларускага нацыянальнага касцюма.

Акрамя таго, у бібліятэцы ЕГУ прайшла прэзентацыя календара з малюнкамі Вікторыі, прадстаўленымі на выставе.

Вікторыя Багдановіч – маладая мастачка, выпускніца мастацкага каледжа імя Ахрэмчыка, студэнтка бакалаўрскай праграмы ЕГУ «Візуальны дызайн», удзельніца міжнародных выстаў і мастацкіх рэзідэнцый (Беларусь, Літва, Польшча, Германія, Нідэрланды, Аўстрыя, Францыя, Люксембург).

Куратар выставы – лектар Акадэмічнага дэпартамента гуманітарных навук і мастацтваў ЕГУ Сяргей Харэўскі.

Назад

Галерэя