Прадстаўнікі грамадзянскіх і культурных арганізацый, а таксама студэнты і выкладчыкі ЕГУ сустрэліся ў нефармальнай абстаноўцы, каб абмеркаваць розныя праблемы, якія ўзнікаюць у іх праектах, і сумесна паспрабавалі знайсці да іх рашэнні. Акрамя таго, студэнты і педагогі падзяліліся прамежкавымі вынікамі сваіх праектаў. Падчас сесіі дзякуючы абмену асабістым досведам і назіраннямі ўдзельнікі змаглі скарэктаваць кірункі будучай працы, а таксама вызначыць новыя магчымасці супрацоўніцтва студэнтаў з НДА з дапамогай OSUN Science Shop у ЕГУ у вясновым і асеннім семестрах 2023 года.
Партнёрская праграма OSUN Science-Shop была запушчана ў Central European University сумесна з ЕГУ пры падтрымцы Open Society University Network у 2021/2022 акадэмічным годзе. Праграма накіравана на праектную дзейнасць у полі грамадзянскіх ініцыятыў у рамках навучальных курсаў, практык, курсавых/гадавых праектаў, а таксама дыпломных прац, якія рэалізуюцца ў ЕГУ.