У ЕГУ прайшоў міжнародны семінар па іўдаіцы

Фота: Канстанцін Грыднеў

31 студзеня Дэпартамент гуманітарных навук і мастацтваў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) арганізаваў семінар па іўдаіцы. Удзел у ім прынялі прадстаўнікі акадэмічных устаноў Літвы, Украіны, Расіі, Германіі, Латвіі, ЗША, а таксама Беларусі, у тым ліку выкладчыкі ЕГУ. Цікавасць да мерапрыемства праявілі студэнты і магістранты ЕГУ.

На семінары абмяркоўваўся цяперашні стан габрэйскіх даследаванняў і навуковай перыёдыкі ў гэтай галіне на прасторы Усходняй Еўропы. Важнае месца ў семінары заняла праблема габрэйскай спадчыны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі планы і перспектывы Цэнтра габрэйскіх даследаванняў ЕГУ і выданне штогодніка Tsaytshrift / Časopis, выхад якога адновіцца ў гэтым годзе. Арганізатары выказалі намер праводзіць падобныя семінары штогод.

 

Назад