У новым нумары часопіса «ПрайдзіСвет» — творы і пераклады выкладчыкаў ЕГУ

У новым нумары беларускага перакладніцкага часопіса «ПрайдзіСвет» (№21 «Знак прысутнасьці») — артыкулы, эсэ, творы і пераклады, якія прысвечаны сувязі літаратуры і ЛГБТК. У складанні нумара прынялі ўдзел выкладчыкі Дэпартамента сацыяльных навук Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта Вольга Гапеева і д-р Уладзіслаў Іваноў.

У новым нумары часопіса — шмат актуальных арыгінальных і перкладных тэкстаў. Упершыню па-беларуску зьявіўся пачатак фэмінісцкага эсэ Сымоны дэ Бавуар «Другі пол» у перакладзе д-ра У. Іванова. Вольга Гапеева прапануе ўвазе чытачоў творчае эсэ «Гульня ў гендар, або Чаму качкі размаўляюць на лавандавай мове».

Дадзены нумар «ПрайдзіСвета» — гэта ці не першая спроба беларускіх літаратараў асэнсаваць сувязь паміж літаратурай, перакладам і ЛГБТК.   

Назад