У Львове прайшоў міжнародны семінар, прысвечаны дэкаланіяльнаму падыходу ў адукацыі і навуцы

18 лютага ў Львове прайшоў міжнародны семінар «Дэкаланіяльны падыход у адукацыі і навуцы: выклікі і задачы ва ўмовах вайны».

Семінар быў арганізаваны з ініцыятывы Таццяны Шчыцавай, прафесара ЕГУ, дарадцы Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі.

Суарганізатарамі семінара выступілі Украінскі каталіцкі ўніверсітэт і Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт.

Семінар быў прысвечаны пытанню аб тым, якім павінен быць дэкаланіяльны падыход у сферы адукацыі і навукі і, асабліва, у сферы стварэння сацыяльна-гуманітарных ведаў. У гэтым плане ўкраінскае грамадства ўжо мае багаты досвед, звязаны з рэформамі ў сферы адукацыі і прасоўваннем ўкраінскіх даследаванняў у міжнароднай навуковай супольнасці. Беларуская грамадзянская супольнасць, якая заявіла ў 2020 годзе аб сваёй суб’ектнасці і сваіх дэмакратычных прынцыпах, прыйшла да неабходнасці развіцця дэкаланіяльнага падыходу ў сферы адукацыі і навукі ў якасці палітычнага прыярытэту, які павінен стаць асновай будучай рэформы сістэмы адукацыі у Беларусі.

У семінары прынялі ўдзел вучоныя з Украіны, Беларусі, Італіі і ЗША.

На першай панэлі – Ад (дэ)камунізацыі да (дэ)дэкаланізацыі: вопыт Украіны і Беларусі – з дакладамі выступілі: Таццяна Шчыцова (прафесар кафедры грамадскіх навук ЕГУ), Андрэй Вазянаў (дацэнт кафедры факультэт грамадскіх навук ЕГУ), Зорана Рыбчынская (загадчыца кафедры культуралогіі УКУ), Леанід Зашкільняк (прафесар ЛНУ імя Івана Франко). Мадэраваў: Алег Турый (прарэктар па знешніх сувязях УКУ).

На другой панэлі – Пераадоленне «постсаветызму» і дэкаланізацыя міжнароднай акадэміі – выступілі: Орыся Біла (загадчык кафедры філасофіі УКУ), Тарас Дабко (першы прарэктар УКУ), Арцём Сідарчук (навуковы супрацоўнік Дэпартамент міжнародных адносін Міланскага ўніверсітэта), Анджэй Тымоўскі (дарадца і былы дырэктар міжнародных праграм Амерыканскай рады навуковых таварыстваў (ACLS)). Мадэраваў: Дзмітрый Шарангоўскі (прарэктар па вучэбнай рабоце і інтэрнацыяналізацыі УКУ).

Адным з практычных вынікаў семінара стала прапанова прадоўжыць абмеркаванне тэмы дэкаланізацыі ў фармаце канферэнцыі, якую плануецца правесці ў Вільнюсе.

Назад

Галерэя