У Вільні прайшло ўшанаванне лаўрэатаў Дзяржпрэміі, у іх ліку – прафесар ЕГУ Ілля Беразніцкас

Фота: Laima Penek | LRVK

9 сакавіка 2023 г. у Доме ўрада ў Вільні ўшаноўвалі лаўрэатаў Дзяржаўнай прэміі ў галіне культуры і мастацтва. У іх ліку – рэжысёр-аніматар Ілля Беразніцкас, прафесар Віленскай мастацкай акадэміі, прафесар Акадэмічнага дэпартамента гуманітарных навук і мастацтваў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.

У гэтым годзе прэміі таксама атрымалі рэжысёр Лаўрынас Барэйша, літаратурны крытык і перакладчык Вітаўтас Бікульчус, архітэктар Гінтарас Чайкаўскас, танцавальны крытык і менеджэр у сферы культуры Аўдроніс Імбрасас, кампазітар і выканаўца Андрус Кулікаўскас, музыказнаўца Лаймуце Лігейкайтэ-Грубевічэне, мастачка Марыя Марцэліанітэ-Палюке, харэограф Марцінас Рымейкіс, тэатразнаўца Дайва Шабасявічэне, мастачка Эмілія Скарнулітэ, пісьменнік Альвідас Шляпікас.

Ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел прэм’ер-міністр Інгрыда Шыманітэ, міністр культуры Сіманас Кайрыс, старшыня ўрадавай камісіі па прэміях у галіне культуры і мастацтва Відас Долінскас.

Дзяржаўная прэмія штогод уручаецца з 1997 года за значны ўклад і выдатныя дасягненні ў сферы культуры і мастацтва.

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт сардэчна віншуе праф. Іллю Беразніцкаса з заслужанай узнагародай і высокім прызнаннем!

Назад

Галерэя