Урад Літвы надаў ЕГУ статус «універсітэта ў выгнанні»

8 траўня падчас пасяджэння Урада Літвы Еўрапейскаму гуманітарнаму ўніверсітэту (ЕГУ) быў прадстаўлены афіцыйны статус «універсітэта, які працуе ва ўмовах выгнання».

Прадастаўленне адмысловага статусу стала магчымым дзякуючы папраўкам, якія былі ўнесены ў траўні 2018 году ў Закон Літвы аб навуцы і вышэйшай адукацыі. Згодна з Законам, Урад можа ўсталёўваць адмысловыя ўмовы па ацэнцы навучальных накірункаў, рэальных рэсурсаў і па правядзенні знешняй інстытуцыйнай ацэнкі для ўніверсітэтаў, надзеленых спецыяльным статусам. Акрамя гэтага, Урад усталёўвае ўмовы працы ўніверсітэтаў, якія надзеленыя спецыяльным статусам.

Будучы адзіным прыватным беларускім універсітэтам, ЕГУ быў гвалтоўна закрыты ў Мінску летам 2004 года ўладамі Беларусі. Дзякуючы падтрымцы міжнароднай супольнасці донараў і па запрашэнні Урада Літвы, ЕГУ аднавіў сваю дзейнасць у Вільні восенню 2005 года.

Назад