Штогадовыя Віленскія чытанні па іўдаіцы адбыліся ў ЕГУ

6 лютага Дэпартамент гуманітарных навук і мастацтваў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) зладзіў «Віленскія чытанні па іудаіцы», штогадовы семінар, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі даследчыцкіх інстытутаў Літвы, Беларусі, Расіі і Латвіі, у тым ліку выкладчыкі ЕГУ. Цікавасць да мерапрыемства выказалі калегі з Інстытута гісторыі Літвы і Віленскага ўніверсітэта, а таксама студэнты ЕГУ.

На семінары абмяркоўваўся сучасны стан габрэйскіх даследаванняў і навуковай перыёдыкі ў гэтай галіне ва Усходняй Еўропе. Важнае месца заняла праблема інтэрпрэтацыі габрэйскага мастацтва і захавання габрэйскай спадчыны ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. У прыватнасці, падчас семінара быў прадстаўлены праектны вопыт ЕГУ у справе рэалізацыі транспамежных праектаў па актуалізацыі габрэйскай спадчыны ў Беларусі, ажыццяўленне якіх стала магчымым дзякуючы падтрымцы Міністэрства замежных спраў Літвы.

Удзельнікам мерапрыемства быў прадстаўлены новы нумар штогодніка «Цайтшрыфт / צייַטשריפֿט» за 2019 год і тэматычнай канцэпцыя па выданні штогодніка ў 2020 годзе.

Назад