Адкрыты прыём намінацый на штогадовую Узнагароду выбітнаму выпускніку ЕГУ

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт аб’яўляе пра пачатак прыёму заявак на ўдзел у конкурсе на атрыманне Трынаццатай штогадовай Прэміі выдатнаму выпускніку ЕГУ.

Кандыдатам можа стаць выпускнік або выпускніца, якія скончылі ЕГУ да 1 студзеня 2025 года і вызначыліся ў прафесійнай, акадэмічнай або грамадзянскай дзейнасці.

Вылучаць кандыдатаў могуць выпускнікі, выкладчыкі і супрацоўнікі ЕГУ. Магчыма таксама саманамінаванне.

Прыём заявак працягнецца да 9 мая (уключна).
Імёны фіналістаў стануць вядомыя 30 мая.

Імя лаўрэата будзе абвешчана падчас Цырымоніі ўручэння дыпломаў 27 чэрвеня 2025 года.

Запоўніць форму намінацыі: https://tinyurl.com/ht8erpjh

Назад