У склад рэдакцыйнай калегіі ўвайшлі: А. Вазьянаў, А. Горных, У. Караблёва, А. Лангеноль, Г. Арлова, І. Паляшчук, А. Усманава, Т. Шчытцова (гал. рэдактар), Н. Саракавік (вучоны сакратар).
У адкрычаючым спецвыпуск артыкуле Андрэя Ралёнка, зварот да філасофскай спадчыны Карнеліуса Кастарыядзіса аўтар называе «заклікам крытычна актуалізаваць яго ідэі і працягнуць філасофскае запытанне, абапіраючыся на каштоўныя інтуіцыі, якія можна выявіць у яго тэкстах».
Артыкулы, прадстаўленыя ў выпуску, працягваюць традыцыю міждысцыплінарнай дыскусіі, накіраванай на аналіз розных аспектаў сацыягуманітарных ведаў ў сучасную эпоху. У нумары разглядаюцца розныя грані філасофскай творчасці Карнеліуса Кастарыядзіса ў кантэксце ўплыву яго ідэй на грамадства, культуру і палітыку. Артыкулы прапануюць ўсебаковы разгляд тэорый Кастарыядзіса і іх актуальнасці ў сучасных дыскусіях аб дэмакратыі, трансфармацыі грамадства і мастацкім самавыяўленні.
Сярод аўтараў: Андрэй Ралёнак, Рыгор Мінянкоў (Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт), Pavel Barkouski (Institute of Philosophy and Sociology of Polish Academy of Sciences), David Ames Curtis (Cornelius Castoriadis/Agora International Website), Уладзімір Фурс, Альміра Усманава (Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт), Nikolaos V. Nikolakakis (The British University in Egypt), Наталля Фралова (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт), Svitlana Pryshchenko (State University of Infrastructure and Technologies).
Выпуск даступны па спасылцы (глядзіце таксама раздзел «Сучасны нумар» на сайце часопіса).