25 чэрвеня адбылося адкрыццё выставы “Невыканальная мара”, прысвечанай значнаму этапу ў гісторыі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) — яго закрыццю ў Беларусі і наступнай рэлакацыі ў Літву. Мерапрыемства прайшло ў першы дзень міжнародная канферэнцыі 2024 года SAR Global Congress, прыцягваючы ўвагу шырокай аўдыторыі. Выстава прадстаўлена ў анлайн і афляйн фармаце.
Выстава “Невыканальная мара” дэманструе наведвальнікам драматычны трохгадовы перыяд, калі ЕГУ знаходзіўся паміж закрыццём у Мінску і рэгістрацыяй на эміграцыі ў Літве. Экспазіцыя ўключае дакументы, фатаграфіі і ўспаміны, якія ілюструюць перамяшчэнне ўніверсітэта праз мяжу і дзейнасць у Вільнюсе пад эгідай E.H.U International. Гэты час стаў сімвалам надзеі і новага пачатку для ўніверсітэта і яго супольнасці.
Асноўную ўвагу выстава надае не пакутам і стратам, а аднаўленню і непахіснасці ў сваіх ідэалах. Наведвальнікі адпраўляюцца ў падарожжа, якое здаецца спантанным і захапляльным. Экспазіцыя далёкая ад сумнага архіва: яна натхняе і захапляе, ствараючы адчуванне прыгоды.
Афармленне і ўвага да дэталяў падкрэсліваюць не толькі прыхільнасць акадэмічным каштоўнасцям ЕГУ, але і простым радасцям, агульным для ўсіх пакаленняў, як напрыклад, любоў да цукерак “Сталічныя”.
Выстава даступная як у анлайн, так і ў афлайн-фармаце. Незалежна ад спосабу наведвання, з першых крокаў ці клікаў, вас ахоплівае пачуццё здзейсненай мары. Вернасць ідэалам і перакананням дае надзею на новыя здзяйсненні, нягледзячы на страх і дзяржаўныя перашкоды.
Як адзначыў куратар выстаў, Марк Шараг, гэты праект стаў паспяховым эксперыментам у галіне міждысцыплінарнага супрацоўніцтва, які дазволіў пераўтварыць класічны кансерватыўны наратыў ва ўнікальную і самабытную гісторыю, падкрэсліваючы важнасць наватарскага падыходу і крэатыўнасці. Тую ж думку падкрэсліў і праектны менеджэр выставы, Аляксандр Калбаска, дадаўшы, што стваральнікам удалося перадаць адчуванні, якія панавалі ў ЕГУ у 2004-2006 гадах, але не закрываючы іх жалобным вэлюмам. Як адзначала дызайнерка выставы, Дар’я Паўлючэнка, такі паказ гісторыі ўніверсітэта вельмі важны для сённяшняй супольнасці ЕГУ, бо на момант падзей, прадстаўленых у выставе, многім было 4-5 гадоў і не заўсёды ёсць разуменне, чаму беларускі ўніверсітэт у Літве.
Выстава “Невыканальная мара” – гэта больш, чым проста экспазіцыя. Гэта доказ таго, што мары здзяйсняюцца, быць сапраўды прыхільным да сваіх ідэалаў. Гэта запрашэнне да разважанняў аб тым, у якую будучыню мы ідзем.
Выстава падрыхтавана пры падтрымцы Фонду развіцця ЕГУ сумеснымі намаганнямі выкладчыкаў і студэнтаў: Калбаска А., Шараг М., Паўлючэнка Д., Кудзінаў А., Леўчанка А., Гайдук С. і EHU IT Hub.