Праект аб’ядноўвае фатаграфію на стыку дакументалістыкі і мастацтва. Гэты падыход выходзіць за межы простай фіксацыі падзей ці эстэтыкі і ператварае фатаграфію ў інструмент для асэнсавання сучаснага грамадства, яго з’яў і тэндэнцый.
Фестываль быў ініцыяваны супольнасцю беларускіх фатографаў і ўпершыню адбыўся ў 2024 годзе. Яго праграма складалася з дзвюх частак: адукацыйнай і конкурснай.
Адукацыйная праграма была накіраваная на захаванне патэнцыялу і стымуляванне развіцця беларускай фатаграфіі ў складаныя часы. Мэтай арганізатараў стала падтрымка і развіццё супольнасці незалежных фатографаў Беларусі як у краіне, так і за яе межамі, прасоўванне беларускай фатаграфіі ў еўрапейскай прасторы, захаванне візуальнай спадчыны і спрыянне развіццю сучаснай фатаграфічнай культуры.
На працягу чатырох месяцаў 38 беларускіх фатографаў пад кіраўніцтвам ментараў — Сяргея Гудзіліна, Кацярыны Кузьмічовай і Таццяны Ткачовай — працавалі над стварэннем праектаў, дзе асноўным медыумам выступала фатаграфія. Гэтыя працы ацэньваліся ў межах асобнай, закрытай намінацыі, журы якой склалі беларускія куратары і арт-крытыкі.
Другая, адкрытая, намінацыя конкурсу была міжнароднай і пацвердзіла, што культура і мастацтва не маюць межаў. На конкурс адкрытай намінацыі было пададзена 230 праектаў з 40 краін.
На выставе прадстаўлены праекты, адабраныя двума калегіямі журы ў дзвюх намінацыях: закрытай і адкрытай.
Лепшыя праекты закрытай намінацыі
«Скарб», Яна Шніпельсон (Беларусь / Польшча)
«Юбілей», Cottonyevil (Беларусь / Польшча)
«In My Shoes», Таццяна Чыпсанава (Беларусь / Новая Зеландыя)
Лепшыя праекты адкрытай намінацыі
«Алтары ўяўлення», Maria Vittoria Desiato (Італія)
«Нічыя вяселле», Караліна Дутка і Валянцін Сідарэнка (Малдова)
«Месца сілы», Наташа Лазінская (Расія)
Куратары выставы: Алена Кушнір і Сяргей Міхаленка
Сацыяльны партнёр выставы: Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт
Сайт фестывалю: www.photoartdoc.com