У Мінску адбылася прэзентацыя зборніка «12»

26 студзеня ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча ў Мінску прайшла прэзентацыя электроннага зборніка кароткай прозы «12», у які ўвайшлі дэбютныя тэксты дванаццаці аўтараў, што сталі ўдзельнікамі Майстэрні крэатыўнага пісьма дац. Віктара Марціновіча і Ксеніі Шталенковай.

Майстэрня крэатыўнага пісьма пад кіраўніцтвам Віктара Марціновіча і Ксеніі Шталенковой прайшла 1-12 ліпеня 2019 года ў Вільні ў рамках III Летняй школы Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ). Вынікам гэтай працы стаў электронны зборнік «12», у якім апублікаваныя лепшыя тэксты, створаныя падчас Майстэрні.

Зборнік можна спампаваць тут

На прэзентацыі зборніка ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча ў Мінску Віктар Марціновіч і Ксенія Шталенкова распавялі пра фармат Майстэрні, а таксама аб яе значэнні як незалежнай платформы для развіцця сучаснай беларускай літаратуры і падтрымкі маладых аўтараў. У сваю чаргу аўтары Ганна Гаўрылькова, Кацярына Ярковіч, Ліяна Каханоўская, Кацярына Максімава, Любоў Мыцкіх, Яніна Равяка, Марыя Сцёпкіна і Наталля Жукоўская, якія прынялі ўдзел у прэзентацыі зборніка ў Мінску, падзяліліся сваімі ўражаннямі аб досведзе сутворчасці ў Майстэрні, а таксама праанансавалі свае тэксты. Прэзентацыя працягнулася паўтары гадзіны, госці, сярод якіх былі беларускія літаратары, даследчыкі і журналісты, прапаноўвалі аўтарам распавесці пра значныя для іх кнігі, расчараванні ў літаратуры, бачанне будучыні беларускай літаратуры і перспектывах з’яўлення новых тэкстаў. Асаблівая ўвага была нададзена афармленню зборніка, распрацаваным студэнткай ЕГУ Веранікай Калдаевай.

У завяршэнне прэзентацыі было адзначана, што летам 2020 года пройдзе новы набор у Майстэрню крэатыўнага пісьма, анонсы будуць апублікаваныя на сайце і ў сацсетках ЕГУ.

Назад