Для ўезду ў Літву студэнтам, якія не з’яўляюцца грамадзянамі Еўрапейскага саюза, неабходна аформіць візу.

ЕГУ аказвае падтрымку ў візавых пытаннях, уключаючы падрыхтоўку неабходных дакументаў на атрыманне візы і кансультаванне па працэдурах.

Студэнтам сталай (вочнай) формы навучання неабходна аформіць часовы від на жыхарства (ВНЖ) у Літве ў выпадку, калі працягласць іх знаходжання перавышае 90 дзён на працягу паўгода.

Статус студэнта ЕГУ з’яўляецца падставай для афармлення візы або віду на жыхарства. Аднак у выпадку адлічэння гэтыя дакументы аўтаматычна анулююцца — гэта прадугледжана правіламі Міграцыйнай службы Літвы.