Залог

У адпаведнасці з правіламі карыстання бібліятэкай і распараджэннем рэктара ЕГУ ў часовае карыстанне выданні выдаюцца толькі тым карыстальнікам бібліятэкі, якія заплацілі залог у памеры €15.
Залог вяртаецца ўсім карыстальнікам, якія цалкам разлічыліся з бібліятэкай ЕГУ.

Пеня

За несвоечасова здадзеныя ў бібліятэку кнігі ці іншыя матэрыялы спаганяецца пеня ў памеры:

  • €0,06 за адну кнігу за адзін пратэрмінаваны дзень за кнігі ці іншыя матэрыялы з фондаў абанемента;
  • €0,30 за адну кнігу за адну пратэрмінаваную гадзіну за кнігі ці іншыя матэрыялы, якія выдаюцца на ноч;
  • €0,87 за адну кнігу за адзін пратэрмінаваны дзень за кнігі ці іншыя матэрыялы, якія выдаюцца на 3 дні.

Тэрміны і ўмовы выдачы кніг ці іншых матэрыялаў вызначаюцца паводле Правілаў карыстання бібліятэкай.