Цэнтр даследаванняў інтэрсуб’ектыўнасці і міжасобаснай камунікацыі з’яўляецца пераемнікам Цэнтра даследаванняў па філасофскай антрапалогіі Topos, які быў створаны ў 1996 годзе ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце ў Мінску па ініцыятыве праф. Таццяны Шчытцовай. З моманту заснавання даследчы фокус Цэнтра вызначаўся такімі паняццямі, як інтэрсуб’ектыўнасць, камунікацыя і быццё-з-іншымі. Перайменаванне Цэнтра (у 2020 годзе) звязана з узмацненнем міждысцыплінарнай арыентацыі ў яго навукова-даследчай працы. Дзейнасць Цэнтра прадугледжвае супрацоўніцтва розных сацыягуманітарных дысцыплін: філасофіі, сацыялогіі, антрапалогіі, псіхалогіі, педагогікі і іншых.
Гісторыя
З 1996 года Цэнтр арганізаваў вялікую колькасць міжнародных канферэнцый і семінараў, рэалізаваў цэлы шэраг даследчых і выдавецкіх праектаў. З 2000 года Цэнтр выдае часопіс Topos, а з 2002 года – кніжную серыю Conditio humana.
Асноўныя задачы
- Даследаванне інтэрсуб’ектыўнага вопыту і міжасобаснай камунікацыі на аснове прынцыпаў метадалагічнага і канцэптуальнага плюралізму;
- Прасоўванне дыялогу паміж рознымі дысцыплінамі ў акадэмічнай супольнасці;
- Арганізацыя даследчых семінараў, навуковых канферэнцый, летніх школ і навукова-практычных воркшопаў;
- Публікацыя навуковых прац (у тым ліку перакладаў);
- Эксплікацыя практычнай рэлевантнасці навукова-даследчай працы Цэнтра для сацыяльнага жыцця.
Даследчыя прыярытэты
- Асіметрычныя інтэрсуб’ектыўныя адносіны: антрапалагічныя падставы і сацыяльныя практыкі;
- Эмацыянальнае вымярэнне сацыяльнай камунікацыі;
- Этычныя аспекты міжасобаснай камунікацыі (у паўсядзённым жыцці, у прафесійных сферах, у крызісных сітуацыях);
- Ўплыў сучасных тэхналогій (інфармацыйных, біямедыцынскіх і іншых) на суб’ектыўнасць, цялеснасьць і міжасобасную камунікацыю.
Спадарожныя навучальныя праграмы
- Бакалаўрская праграма «Філасофія» (да 2012 года);
- Магістарская праграма «Сацыяльная тэорыя і палітычная філасофія» (да 2009 года);
- Магістарская праграма «Экзістэнцыяльныя псіхалогія» (2015 – 2016 гады);
- Бакалаўрская праграма «Медыя і камунікацыя»;
- Магістарская праграма «Культурныя даследаванні» (да 2019 года);
- Доктарская праграма па кірунку «Філасофія».
Каманда ў 2021/22 навучальным годзе:
- Выкладчыкі: праф. Таццяна Шчытцова, дац. Ірына Паляшчук, праф. Андрэй Горных, праф. Альміра Усманава, лектар PhD Андрэй Вазьянаў, лектар Ксенія Шталенкова
- Студэнты і студэнткі: Анастасія Шайко («Медыя і каммунікацыя», 3 курс), Алена Варанько, Кацярына Акушка («Міжнароднае права и права ЕС», 2 курс), Яніна Равяка («Медыя і каммунікацыя», 4 курс), Марыя Кулік («Візуальны дызайн», 2 курс), Лізавета Дзядзюля («Візуальны дызайн», 2 курс), Ерафей Дайнэка («Медыя і каммунікацыя», 3 курс), Яна Таратун («Сусветная палітыка і эканоміка», 5 курс)
- Дактаранткі: Наталля Саракавік, Надзея Ільюшанка
Кантакты |
Звязацца з намі? Націсніце тут |
Каардынатар: праф. Таццяна Шчытцова |
Дзейнасць у 2014 – 2021 гг.
Навуковыя публікацыі
- Щитцова Т., Глухова И. и др. Ты хочешь поговорить об этом? Новая психологическая культура в постсоветской Беларуси и Украине. Вильнюс 2014;
- Хольцхей-Кунц А. Страдание из-за собственного бытия. Дазайн-анализ и задача герменевтики психопатологических феноменов. (Под ред. Т. Щитцовой; пер. И.Глуховой.) Вильнюс 2016;
- Щитцова Т. (ред) Цолликоновские семинары. Комментарии и интерпретации. Вильнюс 2017;
- Лехциер В. Болезнь: опыт, нарратив, надежда. Очерк социальных и гуманитарных исследований медицины. Вильнюс 2018.
- Штайн Э. К проблеме вчувствования. Пер. И.Казаковой, Т.Щитцовой. Вильнюс 2018;
- Shchyttsova T. Jenseits der Unbezüglichkeit. Geborensein und Intergenerative Erfahrung, Würzburg: Königshausen & Neumann (2016);
- Щитцова Т. Антропология. Этика. Политика. Вильнюс (2014);
- Shchyttsova T. Poetics of Intergenerational Relations. To the Importance of Eugen Fink’s Cosmological Substantiation of Educational Coexistence, in: Brinkmann M. et.al. (eds) Leib – Leiblichkeit – Embodiment, Springer 2019, 267-278;
- Shchyttsova T. The Ethos of Gratitude. To the Non-Utilitarian Grounds of University Education, in: Anja Kraus (ed): Scenarios of Knowledge at Universities in Change: Perspectives of the Humanities, the Educational and the Cultural Sciences. Waxmann 2017, 13-23;
- Shchyttsova T. Asymmetry and Gift. On Ethical Implications of the Adult–Child Differentiation. In: Kraus A., Buhl M., Carlsburg G.-B. v. (Eds.): Performativity, Materiality and Time. Tacit Dimensions of Pedagogy, Waxmann 2014,103-114;
- Shchyttsova T. Kierkegaard’s Existential Therapy and the Problem of the Subject, in: Topos 1, 2014, 29-38;
- Poleshchuk I. “Ethical exegesis and ethical body in the philosophy of E. Levinas”, in Vestnik of Saint Petersburg University. Philosophy and Conflict studies, Vol 34/3, UDC1(091)17, 2018, p.356-368;
- Poleshchuk I. “Formation of Sensibility in Mother-Child Relation: Temporal Dephasing and Traumatic Displacement”, Journal of Clinical Philosophy 19, Osaka 2018, p.64-78, ISSN: 1349-9904;
- Poleshchuk I. “Transcendence and Sensibility: Affection, Sensation and Non-Intentional Consciousness”, in Levinas Studies, Vol. XI, eds. Richard A. Cohen and Jolanta Saldukaityte, Pittsburgh: Duquesne University Press, 2017, p. 1-20, ISSN: 978-0-8207-0709-9;
- Poleshchuk I. “On the Condition of Ethical Becoming of the Self: Sensibility, Enjoyment and Displaced subjectivity”, Journal of Clinical Philosophy 17, ISSN 1349-9904, Osaka, 2016, p. 3-21.
Серыя Conditio humana
- Щитцова Т. Событие в философии Бахтина. Минск 2002;
- Нанси Ж-Л. Бытие единичное множественное. Пер. В. Фурс. Минск 2004;
- Киркегор С. Заключительное ненаучное послесловие к философским крохам, Пер. Т. Щитцовой. Минск 2005;
- Мерло-Понти М. Видимое и невидимое. Пер. О. Шпараги. Минск 2005;
- Щитцова Т. Memento nasci: Сообщество и генеративный опыт. Штудии по экзистенциальной антропологии. Вильнюс 2006;
- Спинелли Э. Зеркало и молоток. Вызовы ортодоксальному психотерапевтическому мышлению. Пер. И.Глуховой. Вильнюс 2009;
- Шпарага О. Пробуждение политической жизни. Эссе о философии публичности. Вильнюс 2010;
- Хайдеггер М. Цолликоновские семинары. Пер. И.Глуховой. Вильнюс 2012;
- Shchyttsova T. (Hrg.) In statu nascendi. Geborensein und intergenerative Dimension des menschlichen Miteinanderseins, Nordhausen 2012 (книга вышла в серии libri nigri издательства Traugott Bautz в сотрудничестве с серией Conditio humana);
- Хольцхей-Кунц А. Страдание из-за собственного бытия. Дазайн-анализ и задача герменевтики психопатологических феноменов. Пер. И.Глуховой. Вильнюс 2016;
- Щитцова Т. (ред) Цолликоновские семинары. Комментарии и интерпретации. Вильнюс 2017;
- Лехциер В. Болезнь: опыт, нарратив, надежда. Очерк социальных и гуманитарных исследований медицины. Вильнюс 2018;
- Штайн Э. К проблеме вчувствования. Пер. И.Казаковой, Т.Щитцовой. Вильнюс 2018;
- Щитцова Т., Артимович Т., Ковтяк Е., Полещук И. Без будущего. Депрессия и авторитарное общество. Вильнюс 2020.
Матэрыялы міжнародных семінараў, якія праводзіліся ў Мінску
- Философия Кьеркегора и современность, Минск 1996;
- Мартин Хайдеггер и философия 20 века, Минск 1997;
- От Я к Другому: проблемы социальной онтологии в постклассической философии, Минск 1998;
- Понимание и существование, Минск 2000.
Іншыя выданні
- От Я к Другому. Сборник переводов по проблемам интерсубъективности, коммуникации, диалога. Минск 1997;
- Вальденфельс Б. Мотив чужого. Сборник переводов. Минск 1999;
- Ясперс К. Введение в философию. Пер. Т.Щитцовой 2000.
Праведзеныя мерапрыемствы
- 10 – 11 кастрычніка 2014 г., Вільнюс: міжнародная канферэнцыя «Situated Practices of Exclusion and Inclusion» (сумесна з Літоўскім інстытутам літаратуры і фальклору, універсітэтам Лінея (Вэкхё / Кальмар, Швецыя), міжнароднай сеткай Tacit Dimensions of Teaching and Learning);
- 2014 – 2018 гг., Мінск, Санкт-Пецярбург: серыя семінараў і летніх школ па сучасным Дазайн-аналізу (у супрацоўніцтве з Society for Hermeneutic Anthropology and Daseinsnanalysis (Zürich), Цэнтрам міждысцыплінарных гуманітарных даследаванняў (Мінск), Смольным Інстытутам (Санкт-Пецярбург), інстытутам псіхатэрапіі і кансультавання «Гармонія» (Санкт-Пецярбург), часопісам HORIZON. Фенаменалагічныя даследаванні);
- 13 снежня 2016 г., Мінск: адкрытая лекцыя Ханса Ульрыха Гумбрехта «Should the Humanities and Arts Matter Today?» і семінар «The Dimension of «Stimmung» [Atmoshpere, Mood] in Contemporary Popular Culture» (сумесна з Інстытутам Гётэ, Цэнтрам міждысцыплінарных гуманітарных даследаванняў (Мінск), кнігарней Логвінаў);
- 28 – 29 кастрычніка 2017 г., Мінск: міжнародная канферэнцыя «Логас і патос. Гуманітарная рэфлексія ва ўмовах вайны» (сумесна з Міжнароднай асацыяцыяй гуманітарыяў, Лятучым універсітэтам (Мінск), Інстытутам «Палітычная сфера»);
- 6 чэрвеня 2018 г., Санкт-Пецярбург: міжнародная канферэнцыя «Непазбытнасць Іншага: этычная філасофія Левінаса і задачы псіхатэрапіі»;
(Сумесна з Смольным Інстытутам (Санкт-Пецярбург), Інстытутам псіхатэрапіі і кансультавання «Гармонія» (Санкт-Пецярбург). - 27 – 28 верасня 2018 г., Вільнюс: Міжнародны семінар «Трансфармацыя эмацыйнай культуры i распаўсюджванне дыскурсу дэпрэсіі ў постсавецкіх грамадствах».
- 11 – 13 снежня 2018 г., Мінск – Вільнюс: дзве адкрытыя лекцыі праф. Шыні Хамаузу (універсітэт Асакі): «Anthropology of Ageing, Two Ways of “Clinical Philosophy” in Japan».
Праекты
- 2012 – 2014: рэгіянальны міждысцыплінарны даследчы праект «Трансфармацыя эмацыйнай культуры як люстэрка сацыяльных пераўтварэнняў: роля новага псіхалагічнага дыскурсу ў фарміраванні самасці пост-савецкага чалавека» (падтрыманы Фондам Карнэгі);
- 2017 – 2018: міждысцыплінарны даследчы праект, прысвечаны сацыяльнаму аналізу распаўсюджвання дыскурсу дэпрэсіі і псіхафармакатэрапіі ў Беларусі (падтрыманы Sida).
Партнёры
- Centre for Studies in Practical Knowledge, Södertörn University;
- Centre for Subjectivity Research, University of Copenhagen;
- Society for Hermeneutic Anthropology and Dasein-analysis (Zürich);
- Міжнародная сетка Tacit Dimensions of Teaching and Learning
- Міжнародны форум ForHum;
- Цэнтральна-Еўрапейскі інстытут філасофіі (Прага, Чэхія);
- Лятучы ўніверсітэт (Мінск).