Цырымонія адкрыцця 2020/21 навучальнага года

14 кастрычніка а 13:30 Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт ладзіць урачыстую Цырымонію адкрыцця 2020/21 навучальнага года.

Студэнтаў, выкладчыкаў і гасцей павітаюць Рэктар праф. Сяргей Ігнатаў, Віцэ-міністр замежных спраў Літвы Далюс Чакуоліс і Прэзідэнт акад. Анатоль Міхайлаў. Ганаровы госць Цырымоніі: Святлана Ціханоўская.

Згодна з патрабаваннямі ў галіне прадухілення распаўсюду Covid-19, у Цырымоніі змогуць прыняць удзел толькі тыя, хто быў зарэгістраваны загадзя. Цырымонія будзе транслявацца праз Фэйсбук-старонку ЕГУ.

Уключайцеся і далучайцеся, каб адсвяткаваць гэтую ўрачыстую нагоду разам!

Назад