Канферэнцыя «Вялікае Княства Літоўскае: адзінства ў разнастайнасці»

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт
Цэнтр беларускіх і рэгіянальных даследаванняў

канферэнцыя

ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА ЛІТОЎСКАЕ: АДЗІНСТВА Ў РАЗНАСТАЙНАСЦІ

29-30 мая 2025 г.

Вялікае Княства Літоўскае амаль шэсць стагоддзяў аб’ядноўвала ў сваім складзе розныя народы, культуры, рэлігіі і ідэалогіі. Нягледзячы на тое, што менавіта Літве належала палітычная воля стварэння гэтай дзяржавы, Русь працяглы час захоўвала свае культурныя і сацыяльныя пазіцыі. Працяглае суіснаванне ў адных палітычных межах сведчыць аб пэўным балансе сіл, які дазваляў розным супольнасцям узаемадзейнічаць і рэалізоўваць калектыўныя дзеянні, пры гэтым захоўваючы разнастайнасць. 

У чым заключаўся баланс сіл? Якія навыкі і ўменні сумеснага жыцця, які светапогляд фарміравала ўзаемадзеянне розных народаў? Якія інстытуты, сацыяльныя, культурныя і палітычныя супольнасці пры гэтым паўставалі? Якія стратэгіі і нормы паводзін фармаваліся? Як пад дзеяннем знешніх і ўнутраных выклікаў адбывалася рэгенерацыя і абнаўленне грамадскіх і палітычных парадкаў?

Плануецца праца па наступных накірунках:

  • Літва і Русь: узаемадзеянне, канфлікты і іх пераадоленне
  • Парламенцкія інстытуты XVI–XVIII стст.: прававое рэгуляванне і рэальная практыка
  • Грамадзянскія і палітычныя правы і свабоды ў ВКЛ у XIV – XVIII стст.: паходжанне, рэалізацыя, распаўсюджанне
  • Дынаміка ўрбанізацыйных працэсаў у розных рэгіёнах
  • Гарадская прастора і соцыум: гарадская тапаграфія і сацыяльныя сувязі
  • Міграцыйныя працэсы і іх уплыў на гарадскія супольнасці
  • Міжкультурныя ўзаемадзеянні
  • Рэлігійная талерантнасць і канфесійныя канфлікты
  • Базыльяне Літоўскай правінцыі XVII–XIX стст. і іх роля ў захаванні пісьмовай традыцыі «русчызны» і кнігадрукавання
  • Вайсковая гісторыя
  • Культура і грамадства: штодзённае жыццё, традыцыі і міжкультурнае ўзаемадзянне

Мовы канферэнцыі: беларуская, літоўская, польская, англійская
Тэрмін падачы заяў: да 30 сакавіка 2025 года
Заявы просім высылаць на адрас cbrs@ehu.lt 

  • Пры падачы заяў просім паведаміць імя, прозвішча, навуковую ступень і званне, месца працы, тэму даклада, абстракт (да 200 словаў), кантактную інфармацыю (e-mail, тэлефон).
Назад