У ЕГУ пройдзе абарона доктарскай дысертацыі

19 студзеня 2023 года а 12:00 у Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (аўд. 110) пройдзе афіцыйная абарона доктарскай дысертацыі лектаркі ЕГУ Ксеніі Шталянковай на тэму “Нябачныя грошы: трансфармацыі практык сімвалічнага абмену ў лічбавую эру”.

З дысертацыяй можна азнаёміцца ў Літоўскай нацыянальнай бібліятэцы імя Марцінаса Мажвідаса, бібліятэках Універсітэта Вітаўта Вялікага, Інстытута даследаванняў літоўскай культуры і Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.

Абарона адбудзецца па адрасе: 01127 Літва, Вільня, вул. Савічаўс 17.

Назад