Слуцкія паясы – адзін з самых раскручаных культурных брэндаў Беларусі.
Аднак многія гісторыі, звязаныя з паясамі, дагэтуль застаюцца напаўлегендарнымі.
Ці ведаеце вы, што першапачаткова яны вырабляліся не ў Слуцку? А народнае ткацтва не мае ніякага дачынення да тэхналогіі іх вырабу? Што на фабрыцы-персіярні ткалі не толькі паясы, а шырокі асартымент каштоўных і «бюджэтных» рэчаў.
Хто і калі запрасіў майстроў на беларускія землі? На якой мове яны гаварылі і пісалі?
Ці сапраўды паясы ткалі толькі мужчыны? Хто быў асноўным заказчыкам прадпрыемства? Калі яно спыніла сваё існаванне і што ад яго засталося?
Дзяніс Лісейчыкаў, гісторык, архівіст, кандыдат гістарычных навук. Сфера навуковых зацікаўленасцей – гісторыя штодзённасці, генеалогія, крыніцазнаўства, канфесійныя архівы і гісторыя царквы, пахавальная культура.
У 2012–2022 гг. намеснік дырэктара Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (г. Мінск). З 2022 г. навуковы супрацоўнік Фонда развіцця і падтрымкі арменазнаўчых даследаванняў «АНІВ» (г. Ерэван, Рэспубліка Арменія).
Аўтар манаграфій «Штодзённае жыццё ўніяцкага парафіяльнага святара беларуска-літоўскіх земляў 1720–1839 гг.», «Святар у беларускім соцыуме: прасапаграфія ўніяцкага духавенства 1596–1839 гг.», серыі даведнікаў «Гербоўнік беларускай шляхты», «Государственные, религиозные и общественные учреждения Витебской, Минской и Могилевской губерний 1772–1917 гг.», зборнікаў дакументаў «Для лепшое твердости…»: пергаментныя дакументы перыяду Вялікага Княства Літоўскага з фондаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (1391–1566 гг.)», «Уніяцкія цэрквы Вялікага Княства Літоўскага XVII ст.: матэрыялы генеральных візітацый», «EPITAPHIUM: пахавальная культура народаў Вялікага Княства Літоўскага» і інш.
Лаўрэат прэмій Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі (2013 і 2018 гг.) за найлепшую манаграфію і артыкул у намінацыі «Гісторыя», літаратурнай прэміі імя Францішка Багушэвіча (2015 г.) за найлепшую гістарычную прозу.
Профіль даследчыка і тэксты асноўных публікацый на academia.edu, у сацыяльных сетках.