Сардэчна запрашаем на адкрыццё выставы дацэнта ЕГУ Сяргея Сялецкага

Сардэчна запрашаем на адкрыццё выставы Сяргея Сялецкага «УТОПІІ. Італія»!

Дадзеная выстава – частка праекту «Утопія», над якім працавалі выкладчыкі Дэпараманта гуманітарных навук і мастацтваў ЕГУ. Па выніках творчых камндзіровак у Фларэнцыю, яны інтэрпрэтавалі гэты фенамен еўрапейскай цывілізацыі. Тэрмін «утопія» паходзіць ад назвы кнігі Томаса Мора «Залатая кніжачка, гэтак жа карысная, як і вясёлая аб найлепшым ладзе дзяржавы і аб новым востраве Утопія». У ёй апісваецца ідэальнае грамадства, дзе ўсе роўныя.

У вытокаў утопіі, аднак, стаіць яшчэ Платон, як аўтар дыялогу «Дзяржава». Яшчэ ў антычныя часы Грэцыі і Рыма была летуценная перакананасць у ідэальным «Залатым веку» продкаў. На фарміраванне ўтапічнага светапогляду паўплывалі і раннехрысціянскія ерасі. Італьянскі філосаф Тамаза Кампанела ў сваёй кнізе «Горад сонца», апісаў ідэальную абшчыну, без прыватнай уласнасці і сям’і. Корані многіх еўрапейскіх утопіяў – у Фларэнцыі, дзе нарадзілася безліч мастацкіх, тэхнічных і сацыяльных адкрыццяў. Адной з першых спробаў зацвердзіць утопію на зямлі стала Французская рэвалюцыя, якая паспрабавала разбурыць стары свет дашчэнту.

Тымачсам спрадвеку існавалі утопіі эстэтычных ідэалаў і абсалютнага хараства. Такім чынам утапічны светапогляд рухаў наперад еўрапейскую цывілізацыю, да недасяжных вышыняў прыгажосці і гармоніі. Выглядае, без сваіх летуценных утопіяў чалавецтва не скранулася б з места…

Многія вялікія ідэі, такія палёт чалавека, таксама колісь падаваліся недасягальнымі. А сёння тысячы утапічных, у свой час, ідэяў  сталі нашай рэчаіснасцю.

Мастак, дацэнт Еўрапейскага Гуманітарнага унівесітэта, Сяргей Сялецкі, па выніках вывучэння інтэлнектуальнай і мастацкай гісторыі Фларэнцыі цягам некалькіх гадоў, праз візуалізацыю вобразаў і адчуванняў прапануе сваю вэрсію нашага несупыннага, спрадвечнага жадання чалавецтва ствараць свае Ўтопіі.

Куратар выставы – Сяргей Харэўскі.

Адкрыццё 19 верасня, а 18:30 па адрасе: Вільня, вул. Савічаўс 17, ЕГУ.

Вы зможаце пазнаёміцца з арганізатарамі праекта, вынікамі іх творчасці і прыяць удзел у дыскусіі. Чакаем усіх!

Назад

Галерэя