Aдкрыццё выставы Вікторыі Багдановіч «Касцюм як душа»

Запрашаем на адкрыццё выставы Вікторыі Багдановіч «Касцюм як душа», прысвечанай інтэрпрэтацыі адметнасцяў беларускага народнага касцюму, якая адбудзецца на 2-ім паверсе ЕГУ 20 студзеня ў 16.30, па адрасе Savičiaus g. 17.

Акрамя таго ў бібліятэцы пройдзе прэзентацыя календара з малюнкамі Вікторыі, прадстаўленымі на выставе.

Вікторыя Багдановіч – маладая мастачка, выпускніца мастацкага каледжа імя Ахрэмчыка, студэнтка бакалаўрскай праграмы ЕГУ «Візуальны дызайн», удзельніца міжнародных выстаў і мастацкіх рэзідэнцый (Беларусь, Літва, Польшча, Германія, Нідэрланды, Аўстрыя, Францыя, Люксембург).

Куратар выставы – лектар Акадэмічнага дэпартамента гуманітарных навук і мастацтваў ЕГУ Сяргей Харэўскі.

Назад