Прэзентацыя альбома «Беларусь. Храм і крыявід»

12 лістапада Інстытут гістарычных даследаванняў Беларусі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) запрашае студэнтаў, выкладчыкаў і усіх зацікаўленых на презентацыю новага альбома «Беларусь. Храм і крыявід».

На рэалізацыю праекта аўтары (Дзяніс Раманюк і выкладчык Дэпартамента гуманітарных навук і мастацтваў ЕГУ Сяргей Харэўскі) прысвяцілі два дзесяцігоддзі інтэнсіўнай працы. У альбом увайшлі 152 фатаграфіі, на якіх адлюстраваны 86 храмаў і мноства крыявідаў – як са знакавых, так і менш вядомых куткоў Беларусі. Кожны здымак храма суправаджаецца падрабязным апісаннем, складзеным з дзвюх частак.

Важна! Прэзентацыя адбудзецца 12 лістапада а 16:50 ва аўд. 221 навучальнага корпуса ЕГУ пры ўдзеле суаўтара альбома лектара С. Харэўскага.

У першай частцы, падрыхтаванай лектарам С. Харэўскім, пададзена дакладная навукова-гістарычная інфармацыя. Другая частка — лірычная, яе стварыў Дз. Раманюк. У ёй распавядаецца пра тое, што засталося па-за кадрам, ды пра ўласныя пачуцці і ўспаміны, звязаныя са стварэннем кожнага фотаздымка.

 

Назад

Галерэя