Удзельнікі конкурсу здолеюць паказаць узровень агульнай гуманітарнай падрыхтоўкі, ступень самастойнасці мыслення, праверыць свае веды па гісторыі Беларусі. Акрамя таго, пераможцы “Інтэлектуальнага марафону” (1-е, 2-е і 3-е месца) атрымаюць каштоўныя прызы і дадатковыя балы да рэйтынгу пры паступленні.
Каб прыняць удзел у конкурсе неабходна прайсці працэдуру рэгістрацыі і не пазней за 25 сакавіка 2018 года (уключна) даслаць эсэ на тэму “Беларуская дзяржаўнасць: вытокі, сучаснасць, будучыня” на электронны адрас centerpropilei@gmail.com.
Дасланыя работы павінны адпавядаць пэўным патрабаванням:
- на конкурс прымаюцца эсэ на рускай або беларускай мове (на выбар);
- удзельнік конкурсу мае права даслаць толькі адну працу;
- праца выконваецца самастойна, павінна быць арыгінальнай;
- аб’ём эсэ – не больш за 6 000 знакаў з прабеламі.
Журы, якое складаецца з выкладчыкаў бакалаўрскай праграмы “Культурная спадчына і турызм”, вызначыць пераможцаў у адпаведнасці з наступнымі крытэрыямі:
- Адпаведнасць тэматыцы конкурсу эсэ – ад 0 да 2 балаў;
- Валоданне тэарэтычным і фактычным матэрыялам па тэме – ад 0 да 2 балаў;
- Лагічнасць аўтарскага тэксту – ад 0 да 2 балаў;
- Агульная гуманітарная эрудыцыя – ад 0 да 2 балаў;
- Паслядоўнасць выкладу фактычнага матэрыялу (кампазіцыя эсэ), культура пісьменнасці – ад 0 да 2 балаў.
Па ўсіх пытаннях звяртайцеся ў Цэнтр «Прапілеі» па эл. пошце centerpropilei@gmail.com або па тэлефоне +375 29 373-23-71.