Анлайн-дыскусія «Мясцовыя супольнасці ў Беларусі 2020-2021: Жыллё, медыя, інтарэсы»

16 чэрвеня Лабараторыя крытычнага ўрбанізму Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) запрашае ўсіх жадаючых далучыцца да анлайн-дыскусіі на тэму: «Мясцовыя супольнасці ў Беларусі 2020-2021: Жыллё, медыя, інтарэсы».

Падчас дыскусіі будуць абмеркаваны наступныя пытанні:

  • Рост актыўнасці мясцовых супольнасцяў у Беларусі ў 2020-ым годзе – гэта новы феномен? Ці ён існаваў апошнія гады і толькі стаў бачны ўсім у перыяд выбарчай і паслявыбарчай палітычнай кампаніі?
  • Як росквіт мясцовых супольнасцяў у Беларусі адбіўся на медыйнай павестцы і на працы журналістаў? Ці можна казаць, што ў медыйнай сферы гэты феномен быў пераацэнены ці недаацэнены летам і восенню 2020-ага года?
  • Ці жыллё – галоўны фактар фармавання мясцовых супольнасцяў? Ці карэктна казаць, што найбольш актыўныя мясцовыя супольнасці складаюцца вакол жылля пабудаванага нядаўна, на цалкам камерцыйнай аснове? Ці ёсць іншыя фактары фармавання мясцовых супольнасцяў акрамя жылля?
  • Ці ёсць сёння ў беларускіх мясцовых супольнасцяў павестка, асобная ад агульнапалітычнай павесткі? Ці мае сэнс яе чакаць?
  • Ці магчымыя сёння мясцовыя супольнасці ў Беларусі без лічбавых платформаў? Ці магчымыя фарматы, якія замянялі б лічбавыя сродкі?

Удзельнікі дыскусіі:

  • Яніна Мельнікава – галоўная рэдактарка «Зялёнага партала»;
  • Ганна Валынец – журналістка, выпускаючая рэдактарка «Зялёнага партала»;
  • Даследчыкі і архітэктары-дызайнеры Мінскай Урбаністычнай Платформы;
  • Мадэратар: дац. Дэпартамента Сацыяльных Навук ЕГУ і каардынатар Лабараторыі крытычнага ўрбанізму Сяргей Любімаў.

Важна! Дыскусія адбудзецца 16 чэрвеня а 17:00 (па літоўскім часе) праз прыкладанне Zoom. Для ўдзелу абавязковая рэгістрацыя па спасылцы.

Назад